Свята Усіх Святых мучанікаў у заходнім Касцёле было ўведзена ў VI ст. і адзначалася ў першую нядзелю пасля Спаслання Святога Духа. Пазней урачыстасць была перанесена на 13 мая. Грыгорый ІІІ (ён кіраваў Каталіцкім Касцёлам у 731–741 гг.) дзень 13 мая абвясціў святам не толькі мучанікаў, але і ўсіх святых. Грыгорый IV (827–844) афіцыйна увёў ўрачыстасць Усіх Святых у касцёльную практыку і перанёс яго святкаванне на 1 лістапада.

Рэпертуар польскіх песняў на ўрачыстасць Усіх Святых вельмі сціплы. Да ІІ Ватыканскага Сабору ў касцёльнай практыцы былі распаўсюджаны грыгарыянскі гімн «Placare Christe sеrvulis» і песня «Przebacz sługom Twoim, Panie» — польскамоўны пераклад гэтага харала. Пасля ІІ Ватыканскага Cабору касцёльны рэпертуар пачаў пашырацца, з’явіліся песні «Racz być, Chryste przebłagany» (знаходзіцца ў спеўніку кс. Я. Сядлецкага) і «Bądź uwielbion w świętych Twoich» (знаходзіцца ў зборы «Śpiewnik liturgiczny», выдадзены ў Любліне ў 1991 г.).

Беларускіх песняў на ўрачыстасць Усіх Святых, на жаль, няма. Растлумачыць такую песенную лакуну можа толькі традыцыйная сувязь урачыстасці Усіх Святых з Днём Задушным, які Каталіцкі Касцёл адзначае ў наступны дзень (2 лістапада). Традыцыйна большая ўвага надаецца набажэнствам, прысвечаным успаміну ўсіх памерлых вернікаў.

Для частковага вырашэння праблемы рэпертуара на ўрачыстасць Усіх Святых мы прапануем касцёльным музыкантам і парафіяльным хорам выкарыстоўваць грыгарыянскі харал «Placаre Chrіste sеrvulis».

 
Placаre Chrіste sеrvulis
Хрыстэ, прабач грахі сваім слугам

2. Et vos beatá per novem / distíncta gýros ágmina,
/ antíqua cum praeséntibus, / futúra dámna péllite.

3. Apóstoli cum Vátibus, / apud sevérum Júdicem,
/ véris reórum flétibus / expóscite indulgéntiam.

4. Vos purpuráti Mártyres, / vos candidáti praémio
/ confessiónis, éxsules / vocáte nos in pátriam.

5. Choréa cásta Vírginum, / et quos erémus íncolas
/ transmísit ástris, caélitum / locáte nos sédibus.

6. Auférte géntem pérfidam / credéntium de fínibus,
/ ut únus ómnes únicum / ovíle nos pástor régat.

7. Déo Pátri sit glória, / natóque Pátris único, /
Sáncto simul Paráclito, / in sempitérna saécula. Amen.

 
У сітуацыі поўнай адсутнасці песняў на ўрачыстасць Усіх Святых мы заклікаем касцёльных музыкантаў і паэтаў, а таксама ўсіх тых, хто мае здольнасці і жадае ўзбагаціць беларускі касцёльны рэпертуар, прычыніцца да напісання песняў на гэтае свята. Тэксты і мелодыі просім дасылаць у секцыю касцёльнай музыкі літургічнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Святлана Шэйпа