На восеньскіх канікулах у кляштары сясцёр назарэтанак у Маладзечне адбыліся дні духоўных сустрэчаў для дзяўчынак, якія прыехалі з Смаргоні, Гродна, Наваградка і Мінска. Усяго нас было 20 чалавек. Тэма гэтых рэкалекцый гучала наступным чынам: «Ахвяра ў маім жыцці». Рэкалекцыі праводзіла с. Мар’яна. Гэтыя дні мелі вельмі насычаную праграму. Самым цікавым для многіх быў прагляд фільма «Хронікі Нарніі». Пасля прагляду фільма мы яго абмяркоўвалі і вырашылі, што некаторыя эпізоды супадаюць з фрагментам Бібліі. Не абышлося і без вясёлага вечару, на якім мы развучылі шмат новых танцаў і паразмаўлялі з сёстрамі. А аб чым мы размаўлялі з сёстрамі? Вядома ж, аб пакліканні. А яшчэ мы рабілі калажы на тэмы: «Спакусы ў маім жыцці», «Жыццё сясцёр назарэтанак», «Рэкалекцыі для дзяўчат». У кожнага свой шлях жыцці, і кожны з нас павінен выбраць яго сам. Шмат у гэтым свеце спакусаў і падманаў, але, калі мы будзем верыць у лепшае і не паддавацца слабасцям, мы дасягнём лепшага.

Усіх жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях
просім звяртацца на адрас:
г. Маладзечна, вул. Велікасельская, 34а.
Тэл. 8 01773 3 79 25, e-mail: s_marianna@tut.by

Кацярына Шыманоўская,
Маладзечна, парафія св. Юзафа.