У вёсцы Палачаны, што на Маладзечыншчыне, вернікі сустракалі Божае Нараджэнне ў новым касцёле св. Роха. Атмасфера ў святыні была сапраўды якаясьці асаблівая, бо здавалася, што гэта не новы, а ўжо намолены гадамі касцёл.

Вернікі рыхтаваліся да свята на працягу ўсяго Адвэнту, прыбіраючы касцёл з самае раніцы да позняга вечара. Было так радасна, бо ў сэрцы кожнага парафіяніна, ад вялікага да малога, у гэты час нараджаецца маленькі Езус. Вельмі важна было падрыхтаваць свае сэрцы, вылечыць іх ад грахоў, якія так раняць чалавека, каб ужо ў чыстых сэрцах нарадзіўся Езус Хрыстус. Напэўна, гэта атрымалася, бо твары парафіянаў былі напоўнены радасцю і спакоем.

Зміцер Карабіцкі