1. Прызналіся, што бяссільныя перад алкаголем, перасталі кіраваць уласным жыццём.

2. Паверылі, што толькі Сіла, большая за нас саміх, можа вярнуць нам здароўе духу.

3. Прынялі пастанову — даверыць нашу волю і наша жыццё ў апеку Бога — так, як мы Яго разумеем.

4. Грунтоўна, смела зрабілі рахунак сумлення.

5. Прызналіся перад Богам, перад сабой і перад іншым чалавекам у сутнасці нашых памылак.

6. Цалкам падрыхтаваліся да таго, каб Бог вызваліў нас ад усіх недахопаў характару.

7. Звярнуліся з пакораю да Бога, каб Ён знішчыў усе нашы недахопы.

8. Зрабілі пералік тых людзей, якіх мы пакрыўдзілі, ужо гатовыя выправіць усе крыўды ўсім.

9. Выправілі ўсе крыўды ўсім, каму магчыма было, за выключэннем тых выпадкаў, калі выпраўленне крыўдаў можа параніць тых, каго крыўдзілі, або некага іншага.

10. Робім маральны рахунак далей, адразу прызнаючы свае памылкі.

11. Імкнёмся праз малітву і медытацыю настойлівей звяртацца да Бога, як мы Яго разумеем, просячы, каб даў нам адчуць Яго волю адносна нас і даваў нам сілу на яе выкананне.

12. Абуджаныя духоўна, праходзім гэтыя крокі, стараемся несці пасланне іншым алкаголікам і кіравацца гэтымі правіламі ва ўсіх нашых пачынаннях.

Гл. таксама:
:: РЭКАЛЕКЦЫІ ГРУПАЎ АА Ў ГРОДНЕ 30 ЛІСТАПАДА — 2 СНЕЖНЯ ::

(Часопіс «W drodze» № 9, 2006)