І частка

Маці Божая, заступіся за нас.
Заранка ранішняя ў небе,
            о Марыя, мы просім Цябе.
Прыгажэйшая за сонца і зоры,
Прывабнейшая за кедры ліванскія,
Каштоўнейшая за пярліны й золата,
Праз Тваё Беззаганнае Сэрца,
Маці Божая, заступіся за нас.
Панна, поўная ласкі Божай,
            Цябе праслаўляе народ Твой верны.
Панна, Княгіня нябесная,
Панна Беззаганная,
Панна, усіх цнотаў краска,
Панна, прытулак наш,
Маці Божая, заступіся за нас.

 
ІІ частка

Маці Божая, заступіся за нас.
Ты першая пасля Бога аздоба,
            о Марыя, мы просім Цябе.
Ты — хвала Касцёла святога,
Ты — усіх збаўленых радасць,
Ты — грэшных людзей прытулак,
Праз Тваё Беззаганнае Сэрца,
Маці Божая, заступіся за нас.
Маці Адкупіцеля,
            Цябе праслаўляе народ Твой верны.
Маці любові прыгожай,
Маці непарушная,
Маці Мудрасці Божай,
Маці Найсвяцейшая наша,
Маці Божая, заступіся за нас.

 
III частка

Маці Божая, заступіся за нас.
Каралева хораў анёльскіх,
            о Марыя, мы просім Цябе.
Каралева веравызнаўцаў і святых,
Каралева Ружанца святога,
Каралева трывалага спакою,
Праз Сэрца Тваё Беззаганнае,
Маці Божая, заступіся за нас.
Радуйся, Багародзіца,
            Цябе праслаўляе народ Твой верны.
Радуйся, ласкаў пасрэдніца,
Радуйся, веры прыклад,
Радуйся, Надзея наша,
Радуйся, Кветка Любові,
Маці Божая, заступіся за нас.

           

Гл. таксама:
:: ДА 90-ГОДДЗЯ ФАЦІМСКІХ АБ’ЯЎЛЕННЯЎ ::