Па сутнасці, гісторыя хрысціянства развівалася б зусім інакш, калі б не шчодры ўнёсак многіх жанчынаў. Таму, як напісаў мой шаноўны і дарагі Папярэднік Ян Павел ІІ у Апостальскім лісце Mulieris dignitatem («Годнасць жанчыны»), «Касцёл удзячны за ўсіх жанчын і за кожную з іх паасобку… Касцёл удзячны за ўсе праявы жаночага „генія“, якія былі ў гісторыі сярод усіх народаў і плямёнаў, удзячны за ўсе харызмы, якімі Дух Святы шчодра надзяляе жанчынаў на працягу гісторыі Божага народа, за ўсе перамогі, якімі ён абавязаны іх веры, надзеі і любові — удзячны за ўсе плады жаночай святасці» (31). Як бачым, на працягу гісторыі Касцёла жанчыны заслугоўваюць пахвалы, якая ім выказваецца ад імя ўсёй касцёльнай супольнасці. Таксама і мы далучаемся да гэтых словаў ушанавання, дзякуючы Пану за тое, што Ён, пакаленне за пакаленнем, вядзе свой Касцёл, карыстаючыся для гэтага без адрознення як мужчынамі, так і жанчынамі, якія ўмеюць здабываць плён сваёй веры і свайго хросту на карысць усяму целу Касцёла, дзеля большай хвалы Бога.

З прамовы падчас агульнай аўдыенцыі
14 лютага 2007 г.