Кірые, элейсон,
         Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
         Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
         – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
         – змілуйся над намі.

Езу, Ахвяра перапрашэння за грахі нашыя,
         – змілуйся над намі.
Езу, Ты пажадаў стаць нашым братам,
         – змілуйся над намі.
Езу, Ты аж да смерці нас палюбіў,
         – змілуйся над намі.
Езу, Ты прыняў смерць на крыжы за нашыя правіны,
         – змілуйся над намі.
Езу, Тваё цела з ног і да галавы было ўсё зраненае,
         – змілуйся над намі.
Езу, праз Твае раны мы атрымалі аздараўленне,
         – змілуйся над намі.
Езу, Ты увесь свет паяднаў сваёю Крывёю,
         – змілуйся над намі.
Езу, Ты выбавіў нас сваёю Крывёю і са скарбніцы Айцоўскай ласкі здабыў для нас адпушчэнне грахоў,
         – змілуйся над намі.
Езу, Ты запісаў нас Крывёю на сваіх руках,
         – змілуйся над намі.
Езу, Ты паказаў нам шлях збаўлення сваімі прабітымі нагамі,
         – змілуйся над намі.
Езу, з Твайго прабітага боку выцеклі кроў і вада,
         – змілуйся над намі.
Езу, пасля Твайго хвалебнага ўваскрасення Ты паказаў Апосталам сляды ад ранаў,
         – змілуйся над намі.
Езу, у апошні судны дзень Ты пакажаш свае раны справядлівым на суцяшэнне, а асуджаным на пострах,
         – змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,
         — даруй нам, Езу.
Будзь да нас літасцівы,
         — выслухай нас, Езу.

Ад усяго злога,
         — выбаў нас, Езу.
Ад няўдзячнага і нячулага сэрца,
         — выбаў нас, Езу.
Ад недаверу і абыякавасці,
         — выбаў нас, Езу.
Ад нецярплівасці ў цяжкасцях,
         — выбаў нас, Езу.
Ад усялякіх дрэнных жаданняў,
         — выбаў нас, Езу.
Ад небяспечных спакусаў,
         — выбаў нас, Езу.
У хвіліну смерці,
         — выбаў нас, Езу.
Праз Муку Тваю,
         — выбаў нас, Езу.
Праз пакуты Твае,
         — выбаў нас, Езу.

Мы, грэшныя, просім Цябе,
         — выслухай нас, Езу.
Каб праз Твае пяць ранаў былі загладжаны злачынствы нашых думак, просім Цябе,
         — выслухай нас, Езу.
Каб Твае прабітыя рукі кіравалі справамі нашых рук згодна з Божаю воляю і прывялі іх да шчаслівага выніку, просім Цябе,
         — выслухай нас, Езу.
Каб рана Твайго боку стала для нас месцам прытулку, просім Цябе,
         — выслухай нас, Езу.
Каб кроў і вада, якія выцеклі з раны Твайго боку, сталі для нас крыніцаю збаўлення і вечнага шчасця, просім Цябе,
         — выслухай нас, Езу.
Каб з Магдаленаю мы маглі слязьмі пакаяння абмываць Твае ногі, просім Цябе,
         — выслухай нас, Езу.
Каб мы скіроўвалі нашыя крокі згодна з Тваім словам і ніколі не збочвалі са сцежкі Тваіх запаведзяў, просім Цябе,
         — выслухай нас, Езу.
Каб мы ва ўсіх прыгнётах і спакусах маглі знайсці дапамогу і суцяшэнне ў Тваіх пяці ранах, просім Цябе,
         — выслухай нас, Езу.
Каб мы, як ушанавальнікі Тваіх пяці ранаў, у спакоі аддалі духа на смяротным ложы, просім Цябе,
         — выслухай нас, Езу.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,
         – змілуйся над намі.

 
С.: Прабілі рукі і ногі Яго.
Усе: А адзін з жаўнераў прабіў Яму бок.

Молімся.
Божа, Ты праз муку Твайго Сына абудзіў у нас надзею жыцця вечнага, у якое мы верым. Пакорна просім Цябе, учыні, каб праз Яго ўваскрасенне мы дасягнулі мэты нашых імкненняў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.