Я зноў стаў даўжніком Найсвяцейшай Панны і ўсіх святых апекуноў. Ці ж можна забыць, што здарэнне на плошчы св. Пятра выпала на той дзень і на тую гадзіну, калі больш за шэсцьдзесят гадоў таму ў партугальскай Фаціме адбылося першае аб’яўленне Маці Хрыста ўбогім вясковым дзецям? Бо ва ўсім, што мяне менавіта ў той дзень напаткала, я адчуў гэты незвычайны мацярынскі клопат і апеку, якія аказаліся мацнейшымі за смерцяносную кулю.

Ян Павел II