Эўхарыстыя — крыніца адзінства Касцёла, аб якім Езус маліўся напярэдадні сваёй мукі: «Ойча… каб яны былі ў Нас адно, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне» (Ян 17, 21). Гэтая дзейсная еднасць спрыяе шчодраму росквіту пакліканняў да служэння Касцёлу: сэрцы вернікаў, напоўненыя Боскаю любоўю, ахоплівае імкненне цалкам прысвяціць сябе служэнню Божаму Валадарству. Таму для развіцця пакліканняў неабходна весці душпастырства, уважлівае да таямніцы Касцёла-супольнасці, бо той, хто жыве ў суладнай, адказнай і актыўнай касцёльнай супольнасці, без сумненняў, хутчэй навучыцца чуць пакліканне Пана. (...) Паслухмянае і вернае слуханне магчымае толькі ў атмасферы блізкай еднасці з Богам, а гэта дасягаецца перадусім у малітве. У адпаведнасці з выразным наказам Пана мы павінны прасіць аб дары пакліканняў, нястомна ўзносячы супольныя малітвы да «Гаспадара жніва». (...) Добры Пастыр заклікае нас прасіць нябеснага Айца, прасіць згодна і настойліва, каб Ён даў пакліканні да служэння Касцёлу-супольнасці.

З паслання на 44-ы Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях
29. 04. 2007 г.