Сястра Люцыя пісала: «Перада мною з’явіліся наш Пан і Найсвяцейшая Панна Марыя, якая паказала мне сваё Беззаганнае Сэрца, абвітае цернямі, і папрасіла аб кампенсацыі за грахі...». Езус сказаў: «Няўдзячныя людзі ўсцяж нанава раняць яго, і няма нікога, хто б праз акт препрашэння вызваліў яго з гэтых церняў»... Марыя дадала: «Прынамсі ты старайся прынесці мне радасць».

Найсвяцейшая Маці з Фацімы! Усё ў Табе было са святла, калі Ты аб’яўлялася партугальскім пастушкам. Твая постаць, адзенне, нават залатая аблямоўка плашча — усё было са святла. Інакш і быць не магло, бо, — як пісала с. Люцыя, — «гэтае святло было Богам». Ты ўся знаходзішся ў Богу, з’яднаная з Ім усёю повяззю дасканаласці. Твае словы ад Бога, і ўсё Тваё пасланне паходзіць ад Яго. Таму, калі я кленчу перад Табою, я падаю на калені перад маім Богам. І гэта не ідалапаклонніцтва. Ты — найпрыгажэйшая Яго ікона! Я адарую Бога ў Табе, Беззаганная Марыя!

А гэтая змрочная карона? Гэтыя церні, што аплятаюць Тваё Сэрца і ўпіваюцца ў яго сваімі вострымі калючкамі. Яны такія чорныя, нібы абпаленыя. У іх няма святла, няма Бога. Гэта карона пекла! Гэта людскі грэх. Грэх няўдзячных людзей і мой таксама...

Сёння я перапрашаю Цябе за ўсё, што згашала ўва мне Божае святло, ранячы Тваё Беззаганнае Сэрца. Праз акты перапрашэння я, колькі здолею, хачу даставаць з яго церні — свае і гэтулькі іншых. Няхай з сённяшняга дня Тваё Беззаганнае Сэрца стане для мяне дарогай, напоўненай святлом, дарогай, якая вядзе да Бога, дарогай, на якой не будзе месца нават найменшаму граху.

Падрыхтаваў Вінцэнты Лашэўскі.
Пераклад з польскай мовы с. Ігнацыі MSF.