Запомніце і прымяняйце!

+ Падчас візіту да ўрача інфармуйце яго пра ўсе лекі, якія ўжываеце. Нават калі прымаеце вітаміны, трэба, каб урач ведаў пра гэта. Вітаміны Е, С, фоліевую кіслату, а таксама прэпараты з жалезам, цынкам і магніем нельга спалучаць з некаторымі антыбіётыкамі (асабліва з тэтрацыклінавымі), бо лячэнне не прынясе ніякага эфекту.

+ Лекі запівайце толькі вадою, а не гарбатай, кавай, малаком, сокамі ці кока-колай. Некаторыя лекі трэба прымаць падчас ежы (уважліва чытайце рэкамендацыі на інфармацыйным лістку, які павінен быць пры кожным леку, купленым у аптэцы), але большасць лекаў трэба прымаць перад ежай. Лепш за ўсё прымаць лекі за 2 гадзіны да пасілку, а таксама не раней, чым праз 2 гадзіны пасля ежы (калі ўрачом ці вытворцам леку не рэкамендавана інакш). Трэба пазбягаць узаемадзеяння з грэйпфрутам (свежым фруктам і сокам з яго), бо, калі вы з’елі грэйпфрут ці выпілі сок з яго, лекі можна піць толькі праз 4 гадзіны!

+ Не прымайце адначасова тых лекаў, якія маюць супрацьлеглае дзеянне. Такім чынам, нельга падчас таго ж самага лячэння прымаць:

+ адхарквальных лекаў ці тых, якія раствараюць макроту (аmbroxol, acetylocystein, сarbocisteine), з лекамі, якія затрымліваць кашаль (што маюць у сваім складзе, напрыклад, кадэін);

+ лекаў, якія раствараюць макроту (ambroxol, acetylocystein, carbocisteine), з так званымі супрацьгістамінавымі (clemastine, рromethazine) лекамі, а таксама з прэпаратамі кальцыю;

+ лекаў ад паносу і тых, ад якіх узнікаюць запоры.

Вучоныя-медыкі перасцерагаюць: адначасовае ўжыванне нават толькі двух лекаў павялічвае рызыку з’яўлення паміж імі інтэракцыі(узаемадзеяння) на 13%, трох лекаў — гэты працэнт павялічваецца да 34, а пры пяці — складае ажно 88%.

Якія прадукты харчавання не пажадана або нават небяспечна ўжываць разам з лекамі

Прадукт харчавання Шкоднае ўздзеянне пры спалучэнні з лекам Наступствы спалучэння
Аўсяныя шматкі, аўсянае вотруб’е, жытні хлеб Зніжаюць засвойванне:
а) вытворных наперстаўкі (лекавая расліна digitalis) — digoxin, bemecor, якія прымяняюцца пры парушэннях рытму сэрца,
б) антыдэпрэсантаў (imipraminum, amitriptyline)
а) абвастрэнне недастатковасці кровазвароту, узнікненне затораў у сасудах (эмбалія)
б) зніжэнне дзеяння лекаў супраць дэпрэсіі і супраць фобіі
Кукурузны крухмал, какосавы алей Змяншаюць напалову засвойванне фенітаіна (phenytoin), што прымяняецца пры лячэнні эпілепсіі Адсутнасць эфектаў лячэння
Смажанае мяса і мяса-грыль Змяншае канцэнтрацыю прэпаратаў тэафіліна (theophylline), якія прымяняюцца ў лячэнні астмы Удушша, зніжэнне ціску, галаўны боль, парушэнне сну
Смажаныя яйкі, тлушч, тлустае малако Узмацняюць дзеянне лекаў:
а) супрацьгрыбковых (грызеафульвіны) і супрацьпаразітных;
б)бэта-адрэналітыкаў (atenolol, propranolol);
в) антыдэпрэсіўных (amitryptylin, imipramin)
а) галаўны боль і галавакружэнне, кашаль, змены на скуры;
б) зніжэнне ціску, запавольванне рытму сэрца;
в) парушэнне свядомасці, парушэнне сну, зніжэнне ціску
Сыры (тыпу галандскі, расійскі), спелыя бананы, авакада, паштэты (прыгатаваныя некалькі дзён назад) Узмацняюць дзеянне антыдэпрэсіўных лекаў і лекаў супраць туберкулёза (іsoniazid) Павышэнне ціску, арытмія сэрца, галаўны боль
Малако, тварог, ёгурты Напалову змяншаюць дзеянне тэтрацыкліна і фторхіналонаў (антыбіётыкаў, якія прымяняюць у лячэнні інфекцый мачавых і дыхальных шляхоў) Адсутнасць эфекту лячэння
Апельсінавы сок Змяншае дзеянне эрытраміцына і бензілпеніцыліна (антыбіётыкаў) Адсутнасць эфекту лячэння
Грэйпфрутавы сок Узмацняе дзеянне блакатараў кальцыевага канала (adalat), цыкласпарына (sandimmun) і супрацьалергічных лекаў Арытмія сэрца, зніжэнне ціску, боль галавы, сутаргі (канвульсіі)
Кава, гарбата а) змяншае засвойванне прэпаратаў жалеза, якія прымяняюцца ў лячэнні анеміі (hemofer, ascofer);
б) узмацняюць дзеянне супрацьастматычных лекаў (aminophyllinum)
а) адсутнасць эфекту лячэння;
б) узбуджальнасць, неспакой, арытмія сэрца

Падрыхтавала А. Лукашэвіч.
Паводле матэрыялаў польскіх медыцынскіх дапаможнікаў і часопісаў.