О Маці Божая Жыровіцкая, Уцеха ўсіх пакрыўджаных, што яснееш ласкамі ў гэтым цудоўным абразе, поўная дабрыні, асалоды і любові. Да Цябе прыходзім з нашымі просьбамі — дай здароўе хворым, ласку навяртання грэшнікам, узмацненне веры слабым, любоў у сем’ях, адзінства і згоду для хрысціянаў, а для нашага краю — дабрабыт. Благаславі і агарні апекаю святы Касцёл і маліся за нас усіх да Сына Твайго Езуса Хрыста. Амэн.