У гадавіну святарскіх пасвячэнняў

8 красавіка г.г. кардынал Казімір Свёнтэк адзначаў 63-ю гадавіну святарскіх пасвячэнняў, якія ён, выпускнік Пінскай семінарыі, адноўленай і адчыненай яго намаганнямі ў мінулым годзе, атрымаў яшчэ ў 1939 г. 9 красавіка кардынал пасвяціў капліцу Маці Божай Вастрабрамскай у адрэстаўраванай сядзібе курыі Пінскай дыяцэзіі. Пасля кардынал Казімір Свёнтэк канцэлебраваў Святую імшу разам з канцлерам курыі кс. Станіславам Паўлінам fDP, віцэ-рэктарам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі кс. Янам Крэмісам і кс. Аркадзем Куляхам, духоўным айцом семінарыі. На ўрачыстасці прысутнічалі законныя сёстры, якія працуюць у курыі і ў семінарыі, і фундатары капліцы: заснавальнікі фірмы «Renovator» (Польшча) Віктар і Пётр Вількі. У сваёй гаміліі кардынал Казімір Свёнтэк выказаў радасць, што ў капліцы пасяліўся Хрыстус Эўхарыстычны, і што супольнасць курыі атрымала Найсвяцейшую Крыніцу сваёй духоўнай адновы на кожны дзень, а таксама падзякаваў гасцям з Польшчы за ахвяраванні.