16 кастрычніка 2002 г., дзень 24 гадавіны пантыфікату, быў звычайным працоўным днём для Яна Паўла ІІ. У Ватыкане не было прызначана ніякіх спецыяльных урачыстасцяў. Падчас агульнай аўдыенцыі Святы Айцец абвясціў Апостальскі ліст Rosarium Virginis Mariae. На пачатку галоўнай катэхезы Ян Павел ІІ нагадаў словы, якімі ён закончыў сваю малітву ў Кальварыі Забжыдоўскай 19 жніўня г. г.: «Маці Найсвяцейшая, […] выпрошвай таксама і мне сілы цела і духу, каб да канца выканаў місію, якую мне наказаў Уваскрослы». «Словы гэтыя паўтараю сёння, дзякуючы Богу за дваццаць чатыры гады маёй паслугі Касцёлу ў Пятровай Сталіцы, — дадаў Ян Павел ІІ. — У гэты асаблівы дзень яшчэ раз аддаю ў рукі Маці Божай жыццё Касцёла і поўнае пакут жыццё чалавецтва. Давяраю Ёй таксама сваю будучыню».

На працягу 24 гадоў пантыфікату Ян Павел ІІ

Да дасягненняў Святога Айца адносяцца не толькі яго шматлікія падарожжы па свеце, Італіі і парафіях Рыма, ці непараўнальная ні з якім іншым пантыфікатам колькасць асобаў, вынесеных да хвалы алтара, але таксама, а можа нават і перадусім, вялізны спіс твораў — энцыклікі, апостальскія адгартацыі, апостальскія канстытуцыі, лісты, пасланні, булы, дакументы motu proprio і многія іншыя, не лічачы прамоваў, з якімі Ян Павел ІІ звяртаўся з розных нагодаў да біскупаў, святароў і свецкіх людзей, прадстаўнікоў іншых веравызнанняў і рэлігій, дзяржаўных дзеячаў.

Ян Павел ІІ абвясціў: