[ Мітрапалітальная Камісія Касцёльнай Музыкі ]

  • Дай, добры Божа
  • Езу, да мяне прыйдзі
  • Езу, у сэрцы Ты маім
  • Магутны Божа
  • Вячэрняя малітва
  • Песня вячэрняя
  • Тройцы спрадвечнай
  • Adoro te devote
  • Наш Пан — Хлеб Нябесны
  • О Езу ў Гостыі
  • Пад Твае прыходзім дзверы
  • Пан — апора наша
  • Pange, lingua

  •  

    Дай, добры Божа

    2. Ты свет уладзiў на людскую службу — / такi карысны i такi прыгожы, / каб мы, ўвайшоўшы з гэтым светам ў дружбу, / Цябе хвалiлi, велічны наш Божа.
    3. Шчыра малюся, Божа мiласцiвы, / дай мне убачыць свет Твой найяснейшы — / Цябе самога i ўсе ў небе дзiвы / на векi вечны, Божа наймiлейшы!
    4. Моцай Тваёю i я моцны стану. / Айца i Сына i Святога Духа — / Тройцу адзiну, ў неба калі гляну, / буду хвалiцi Творцу Пана Бога.
    5. Будзь хвала Богу ў Тройцы ўсемагутнай / i жыватворчай, вечнай назаўсёды, / i непадзельнай, i адзiнасутнай, / у Божай моцы знак любовi, згоды.

     
    Езу, да мяне прыйдзі

    2. Сэрца прагне так Цябе — / жыць без Бога цяжка мне. / З жалем клічу: «Езу мой, / Будзь заўсёды Ты са мной».
    3. Выракаюся уцех, / хай не ўвойдзе ў душу грэх. / Прагну міласці Тваёй, / што дае ўсім супакой.
    4. Я нягодны Твой слуга, / міласці нe варты я. / Вызваль з грэху кайданоў / адрадзі душу наноў.
    5. Дык прыйдзі, чакаю я, / уратуй сваё дзіця. / Езу, я сваю душу / ў Твае рукі аддаю.

     
    Езу, у сэрцы Ты маім

    2. Што для Цябе ўчыніць магу, / каб паказаць любоў маю? — / Волю Тваю заўжды прымаць / і сэрца чыстым захаваць.
    3. Езу, не пакідай мяне, / мая душа Табой жыве. / У час цярпення памажы / вытрываць у Тваёй любві.

     
    Магутны Божа

    2. Дай спор у працы штодзённай, шэрай, / на лусту хлеба, на родны край. / Павагу, сілу і веліч веры / у нашу праўду, у прышласць — дай!
    3. Дай урадлівасць жытнёвым нівам, / учынкам нашым пашлі ўмалот! / Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай / краіну нашу і наш народ!

     
    Вячэрняя малітва

    2. Пад Твае ногі галаву схіляю, / рады, ўспамогі ад Цябе чакаю. / Хай Твае раны будуць мне за ложа, / Езу каханы, Збаўца мой, о Божа!
    О, Езу наймілейшы!
    3. Пэўны апекі я хай буду Божай, / хворым, калекам Езус дапаможа. / Сэрцам, душою Богу аддаюся, / з ціхай слязою да Яго малюся.
    О, Езу наймілейшы!
    4. О, наймілейшы, о маё каханне, / найдаражэйшы скарб, нябесны Пане! / Хай пры Табе я сплю у супакоі, / мая надзея, асалод здароўя.
    О, Езу наймілейшы!

     
    Песня вячэрняя

    2. Нашы дзённыя ўсе справы / прымі міла, Божа правы, / пакіруй наc на збаўленне, і на Tваё выслаўленне.
    3. А калі паснем уночы, / май Твае над намі вочы, / сцеражы ад злой прыгоды, / барані ад кожнай шкоды.
    4. Хай здаровы заўтра ўстанем / і служыць Табе зноў станем: / душой, сэрцам, як хто можа, / працай на Тваю чэсць, Божа!
    5. Барані нас ад зграшэння, / каб не страцілі збаўлення, але неба атрымалі — / Цябе вечна праслаўлялі.

     
    Тройцы спрадвечнай

    2. Сам Бог-Айцец нас сатварыў, / Сын адкупіў крывёю. / Ласкай Святы Дух асвяціў, / каб жыць маглі любоўю.

     
    Adoro te devote

    2. Vísus, táctus, gústus in te fállitur, / sed audítu sólo tuto créditur: / crédo quídquid dixit Déi Fílius, / nil hoc vérbo veritátis vérius.
    3. In crúce latébat sóla Déitas, / at hic látet simul et humánitas: / ambo tamen crédens atque cónfitens, / péto quod petívit látro paénitens.
    4. Plágas, sicut Thómas, non intúeor, / Déum tamen méum te confíteor: / fac me tíbi semper magis crédere, / in te spem habére, te dilígere.
    5. O memoriále mórtis Dómini, / Pánis vivus, vítam praéstans hómini, / Praésta méae ménti de te vívere / et te ílli semper dúlce sápere.
    6. Píe pellicáne, Jésu Dómine, / me immúndum múnda túo sánguine, / cújus úna stilla sálvum fácere / tótum múndum quit ab ómni scélere.
    7. Jésu, quem velátum nunc aspício, / oro, fíat íllud quod tam sítio: / ut, te reveláta cérnens fácie, / vísu sim beátus túae glóriae.

     
    Наш Пан — Хлеб Нябесны

    2. Наш Пан — Добры Пастыр, прытулак слабым / дае літасціва у Сэрцы Сваім, / любоўю святою лагодзіць наш боль / і сум разганяе надзеі святлом.
    3. Наш Пан міласэрны, Ён любіць свой люд, / прамень з неба шле у даліну пакут, / каб шлях чалавеку дабром асвятляць, / у сэрцах па небе тугу абуджаць.
    4. Наш Пан праслаўлёны, да нас Ён ідзе, / нясе супакой, суцяшае ў бядзе. / О, свету Збаўленне, з грахоў нас абмый / і моцай Сваёю ад злога укрый.

     
    О Езу ў Гостыі

    2. О Езу, Пане мой, прагну я жыць з Табой; / Езу, я Твой заўжды — цяпер і на вякі!
    3. О Езу, Божа мой, Збаўца душы маёй, / ў сэрцы маім жыві цяпер і на вякі!

     
    Пад Твае прыходзім дзверы

    2. Стаўся Ты для нас пажывай, / Бог святы, жывы, праўдзівы. Ў Найсвяцейшай Таямніцы / Ты для нас жыцця крыніца.
    3. Мiласць Бога заяснела, /як змянiў Ён хлеб у Цела — / нам пакiнуў спажывацi, / каб праз гэта нас збаўляці.
    4. Несмяротны, моцны Божа, / зразумець Цябе хто можа? / Ты для добрых справядлiвы / i да грэшных літасцівы.
    5. Нат Анёлам Бог спрадвеку / так не даў, як чалавеку. / Прыступаць да Бога смела і прымаць Хрыстова Цела.
    6. Я таго не варты, Пане, / каб ва мне меў прабыванне. / Ты скажы мне толькі слова — / адрадзіш душу нанова.
    7. Б’ю паклоны прад Табою, / ласку май над грэшным мною. / Прагну жыць з Табою, Панам, аж на векi вечны. Амэн.

     
    Пан — апора наша

    2. У Святой Камун’і скрыты Бог жывы, / лечыць душы дарам Цела і Крыві. / З Гостыі сыходзіць Божае святло, / у праўдзівым Хлебе — вечнае жыццё.
    Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
    3. Пан — аслона наша, Пан даруе грэх. / Прымем Яго сэрцам — ўбачым свет уцех. / Хоць шляхі цярністы, у спакусаў час / Езусава Цела адраджае нас.
    Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
    4. Езу, Ты крыніца ўсякага дабра, / ясная дарога нашага жыцця. / Асвяці наш розум, сэрцы запалі, / нас Тваёй апекай, Езу, адары.
    Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
    5. Будзем у пакоры літасці прасіць. / Бог наш міласэрны наc благаславіць / праз святую споведзь сэрцы ачышчаць, Цела Таямніцу годна спажываць.
    Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
    6. Ўсемагутны Божа неба і зямлі, / на гаротных ласку міласці спашлі. / Адары надзеяй, веру ў душы ўлі, / радасці праменнем свет наш азары.
    Хлеб і віно з Богам лучаць нас.
    7. Дай нам, Езу Хрыстэ, да Цябе прыйсці, / добрую дарогу у жыцці знайсці. / Жыць у супакоі, Пане, памажы, / ад спакусаў свету нас абарані.
    Хлеб і віно з Богам лучаць нас.

     
    Pange, lingua

    2. Nobis datus, nobis natus / ex intácta Vírgine, / et in mundo conversátus, / sparso verbi sémine, / sui moras incolátus / miro clausit órdine.
    3. In suprémae nocte coenas / recúmbens cum frátribus, / observáta lege plene / cibis in legálibus, / cibum turbae duodénae / se dat suis mánibus.
    4. Verbum caro panem verum / verbo carnem éfficit, / fitque sánguis Christi merum; / et, si sensus déficit, / at firmándum cor sincérum / solo fides súfficit.
    5. Tantum ergo sacraméntum / venerémur cérnui, / et antíquum documentum / novo cedat rítui; / praestet fides suppleméntum / sénsuum deféctui.
    6. Genitóri Genitóque / laus et jubilátio, / salus, honor, Virtus quoque / sit et benedíctio; / procedenti ab utróque / compar sit laudátio. Amen.