Што такое Касцёльны камiтэт i якiя яго паўнамоцтвы?
Лазаковiч Раiса, г. Бабруйск

На пытанне адказвае ксёндз Дзмітрый Барыла, магістр кананічнага права, аспірант юрыдычнага факультэта Люблінскага каталіцкага універсітэта, суддзя Міждыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў г. Мінску, выкладчык Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Кодэкс Кананiчнага Права з 1983 года ў кан. 515 § 1 пастанаўляе: «Парафiя – гэта вызначаная супольнасць вернікаў, устаноўленая ў партыкулярным Касцёле на пастаянна, у якой душпастырская апека, пад кiраўнiцтвам дыяцэзiяльнага бiскупа, даручаецца пробашчу як яе ўласнаму пастыру». Парафiя, арганiзаваная згодна з пастановамi права, набывае статус юрыдычнай арганізацыі, якую ўзначальвае выключна пробашч. Таму кожны дакумент для замацавання правамоцнасці павiнен быць падпiсаны пробашчам альбо яго дэлегатам i мець парафiяльную пячатку (пар. кан. 535 § 3).

Сярод правоў i абавязкаў пробашча права Касцёла прадугледжвае ў кан. 529 § 2 наступнае: «Пры супрацоўнiцтве з уласным бiскупам i дыяцэзiяльным прэзбiтэрам трэба старацца, каб i вернікі клапацiлiся пра парафiяльную супольнасць i адчувалi сябе адначасова членамi дыяцэзii як i паўсюднага Касцёла, а таксама каб клапацiлiся пра развiццё i падтрымку гэтай супольнасцi». Такое супрацоўнiцтва можа прыняць iнстытуцыянальны характар, а менавiта Кодэкс прадугледжвае устанаўленне дзвюх Радаў, якiя павiнны дапамагаць у рэалiзацыi мiсii Касцёла ў парафii – душпастырскай Рады (устанаўлiваецца факультатыўна) i Рады па эканамiчных справах (павiнна iснаваць з распараджэння права).

Кан. 536 - § 1. Калi дыяцэзiяльны біскуп, пасля запытання думкi святарскай Рады, будзе лiчыць карысным, трэба ў кожнай парафii ўстанавiць душпастырскую Раду. Узначальваць яе павiнен пробашч, а членамi павiнны быць верныя разам з тымi, хто з пасады прымае ўдзел у душпастырскiм клопаце пра парафiю i дапамагае ажыццяўляць пастырскую дзейнасць.

§ 2. Душпастырская Рада мае выключна дарадчы голас i кiруецца пастановамi, акрэсленымi дыяцэзiяльным бiскупам.

Такiм чынам, душпастырская Рада альбо можа быць устаноўлена альбо не ў залежнасцi ад пастанаўлення дыяцэзiяльнага біскупа, з тым, што нават калi б была ўстаноўлена, мае толькi дарадчы голас i не можа, цi то праз паасобных членаў цi то калегiяльна, правамоцна здзяйсняць анiякiх актаў.

Кан. 537. У кожнай парафii павiнна быць Рада па эканамiчных справах, якая кiруецца не толькi пастановамi паўсюднага права, але таксама нормамi, выданымi праз дыяцэзiяльнага бiскупа. Вернiкi, выбраныя згодна з гэтымi пастановамi, дапамагаюць пробашчу ў адмiнiстраванні маёмасцю парафii, прытрымліваючыся пастановы кан. 532 (толькi пробашч можа рэпрэзэнтаваць парафiю альбо дзейнiчаць ад яе iмя).

Сiнадальныя Статуты Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii, Пiнскай i Вiцебскай дыяцэзiй таксама рэгулююць гэту справу i з’яўляюцца тым, што Кодэкс Кананiчнага Права называе «пастановамi дыяцэзiяльнага бiскупа»: № 1023. Савецкая ўлада ўвяла ў жыццё Касцёла на Беларусi парафiяльныя камiтэты як абавязковыя. Яны i надалей кiруюцца статутамi, зацверджанымi дзяржаўнай уладай. Аднак сёння яны выконваюць заданнi як душпастырскай Рады так i Рады па эканамiчных справах. Яны маюць толькі дарадчы голас, i паседжанне без ведама i згоды пробашча лiчыцца несапраўдным (пар. № 1023—1033).

Сёння, калi з прычыны недахопу святароў, аддаленасці парафiй i шматлiкага будаўнiцтва на тэрыторыi парафiй парафiяльныя Рады служаць вялiкай дапамогай для правядзення душпастырства i распараджэння маёмасцю парафii, дапамагаюць у арганiзацыi душпастырства i пошуках матэрыяльных сродкаў на ўтрыманне i развiццё парафii. На моцы права (аўтаматычна) членамi Рады выбiраюцца вiкарыi, члены законаў (альбо iх дэлегаты, катэхеты i тыя, хто мае дачыненне да катэхiзацыi i працы ў парафii). Пры гэтым важнае цеснае супрацоўнiцтва з пробашчам — кожны акт без згоды i подпiсу пробашча будзе несапраўдным. Члены Рады павiнны быць прыкладам хрысцiянскага жыцця, уносiць супакой i згоду ў жыццё парафii.

Самае галоўнае заданне членаў Рады – гэта клопат пра цэласнасць i бяспеку парафiяльнай маёмасцi, аднак Рада i яе члены не маюць права распараджацца маёмасцю па сваім рашэнні. Гэта робіцца толькі са згоды пробашча i пры галасаванні большасцю галасоў.

Мэта парафiяльнай Рады, яе заданне i дзеянне выяўляюцца ў прысязе, якую пасля выбараў павiнен скласцi кожны член перад пробашчам: «Я, паклiканы i прызначаны членам Рады па эканамiчных справах нашай парафii, прысягаю перад Богам i тут прысутнымi, што давераную мне функцыю буду выконваць сумленна, згодна з прадпiсаннямi касцёльнага права». Таму кожны, хто б, напрыклад, звяртаўся без згоды пробашча, дзекана i бiскупа (пар. № 1032) у дзяржаўныя суды супраць святара, сястры законнай i працаўнiкоў парафii, павiнен быць звольнены з членаў Рады i атрымаць справядлiвае спагнанне згодна з пастановамi Кананiчнага Права.

Кожны, хто мае нейкую пасаду ў Касцёле, павiнен найперш памятаць пра збаўленне душы i iмкнуцца сваiм жыццём i прыкладам сведчыць пра любоў i мiласэрнасць Бога.