![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||
![]() На кніжнай паліцы
950 год Наваградку
Постаці
Пошукі і знаходкі
Роздум аб веры
Вандроўкі па Беларусі
Пераклады
Пра самае важнае
З гісторыі Касьцёла
Паэзія
Проза
Паэзія
Па старонках старых выданьняў
Вакол праблемы
|
Аўтары
![]() Ксёндз Аляксандр Амяльчэня нарадзіўся 28 сакавіка 1977 г. у Браславе на Віцебшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1994 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне, якую скончыў у 2000 годзе. Вёў душпастырскую дзейнасць у парафіях Віцебшчыны. Пасля святарскіх пасвячэнняў працаваў дырэктарам «Карытас-Віцебск», быў каардынатарам дзейнасці масс-медыя Віцебскага рэгіёну пры курыі Віцебскай дыяцэзіі. У 2004 годзе абараніў ліцэнцыят па тэме «Сродкі масавай камунікацыі» ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве. З 2005 года – дырэктар Каталіцкага фестывалю кіно і тэлепраграм «Magnificat». ![]() Нарадзілася 31 студзеня 1961 года ў Крычаве. Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. З 1982 года – рэдактар аддзела часопіса «Мастацтва», выкладае на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар некалькіх кніг прозы, п’есаў і вершаў для дзяцей, кнігі «Вялікія мастакі ХХ стагоддзя», шматлікіх артыкулаў у рэспубліканскім друку. Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ. ![]() Паэт і літэратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Нарадзілася ў г. Лідзе на Гродзеншчыне. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсытэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літэратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі (1983). Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (1998 не выдадзена), манаграфіі «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Перакладае з польскай мовы. Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Кандыдат мастацтвазнаўства, дактарант БДУ. Закончыла Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1980). Даследуе манументальны жывапіс і пластыку Беларусі эпохі барока, а таксама жывапіс ХХ ст. ![]() Ксёндз Пётр Байгер нарадзіўся 9 мая 1970 г. у Вышкове (Польшча). У 1989 закончыў агульнаадукацыйны ліцэй імя Норвіда і паступіў у Мітрапалітарную вышэйшую духоўную семінарыю св. Яна Хрысціцеля ў Варшаве. 27 мая 1995 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. У 1997 г. атрымаў тытул магістра і ліцэнцыята на Папскім тэалагічным факультэце. На працягу васьмі гадоў служыў вікарыем у Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі. У 2004 г. распачаў працу пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Лебедзеве, дзе будуе касцёл. Арганізуе Цэнтр фармацыі моладзі і студэнтаў, апякуецца Рухам назарэцкіх сем’яў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама рэкалекцыямі ў Баранавічах. Займаецца выдавецкай дзейнасцю. ![]() Hарадзіўся ў 1935 г. на хутары Верасоўка Ушацкага раёна. У 1959 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў і ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра Саюза Пісьменнікаў з 1958 г. Выдаў кнігі паэзіі «Маладзік над стэпам», «Неруш», «Вяртанне ў першы снег», «Абсяг», «Вечалле», «Рум» і мн. інш. Піша таксама для дзяцей. Вядомы як перакладчык. Лаурэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Народны паэт Беларусі. Жыве ў Мінску. ![]() Скончыла БДУ філасофска-эканамічны факультэт, аспірантуру на кафедры гісторыі філасофіі і логікі. Выкладала ў Тэхналагічным інстытуце, Інстытуце сучасных ведаў, ЕГУ. Працавала навуковым супрацоўнікам у Цэнтры праблем адукацыі БДУ. Артыкулы па філасофіі кудбтуры, эсэістыку публікуе з 1996 г. у Мінску, Маскве, Варшаве. Жыве ў Варшаве з 1999 года. Цяпер з’яўляецца аспіранткай дактаранцкай Школы Сацыяльных даследванняў Польскай акадэміі навук. ![]() Данута Бічэль нарадзілася ў вёсцы Біскупцы на Лідчыне. У 1962 г. закончыла Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Аўтар кніг паэзіі: «Дзявочае сэрца» (1960), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты – гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004). ![]() Ксёндз біскуп Уладзіслаў Блін нарадзіўся 6 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю, абараніў магістарскую працу і ліцэнзіят. З 1991 г. працаваў пробашчам Магілёўскай катэдры св. Станіслава. У канцы 1998 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка і быў прызначаны ардынарыем новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі. ![]() Нарадзіўся 04.08.1917 г. у Адэсе. У 1922 г. пераехаў з бацькамі на іх радзіму ў в. Загора Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа. Друкуецца з 1938 г. Аўтар шматлікіх кніг прозы, перакладзеных на многія мовы свету. Такія аповесці пісьменніка як «Ніжнія Байдуны» (1975), «Золак, убачаны здалёк» (1979), раман «Птушкі і гнёзды» (1963), кнігі лірыка-філасофскіх мініяцюр, эсэ і апавяданняў «Жменя сонечных промняў» (1965), «Вітраж» (1972), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1994), «Дзе скарб ваш» (1997), «Блакітны зніч» (2004) і інш. прынеслі гэтаму самабытнаму майстру беларускага слова заслужаную чытацкую любоў, шырокую вядомасць і прызнанне. Я. Брыль пераклаў на беларускую мову асобныя творы Э. Ажэшкі, М. Канапніцкай, Б. Пруса, Я. Івашкевіча, Л. Талстога, А. Чэхава, К. Паустоўскага і інш. Жыве ў Мінску. ![]() Мастацтвазнаўца, перакладчык. Закончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Санкт-Пецярбурзе (1977). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. дэ Сервантэса, Г. Г. Маркеса, Ж. Амаду, Б. Б’ёрнсана, А. Стрынберга, Дж. Вергі, К. Чапэка і інш. ![]() Ксёндз магістр Юры Быкаў нарадзіўся 21 ліпеня 1964 г. у Мінску. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю працаваў журналістам Дзяржтэлерадыёкампаніі – радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», «Радыё-2». У 2003 г. скончыў семінарыю у Драгічыне Надбужанскім (Польшча). Навуковую магістэрскую працу па тэалогіі маральнай абараніў у Папскім каталіцкім універсітэце Стэфана Вышынскага ў Варшаве (тэма: «Годнасць чалавека ў працах кс. Адама Станкевіча»). Працуе вікарыем мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Алена ВАСІЛЕВІЧ Празаік, сябра Саюза пісьменнікаў з 1947 года, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976 г., за кнігу аповесцяў «Пачакай, затрымайся...»), заслужаны работнік культуры Беларусі (1977). Піша для дзяцей і юнацтва, займаецца перакладамі, літаратуразнаўствам. Жыве ў Мінску. ![]() Доктар мастацтвазнаўства , старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Закончыла архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (1968) і аспірантуру ІМЭФ АН Беларусі (1973). Даследуе манументальнае дойлідства Беларусі. Адна з укладальнікаў і аўтараў кнігі «Страчаная спадчына» (1998), аўтар кнігі «Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока» (2001). Член Саюза беларускіх архітэктараў і Саюза беларускіх мастакоў. ![]() Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Адама Міцкевіча ў галіне паэзіі і крытыкі (1998), аўтар вершаваных п’есаў «Адвечны Лір» (1990) і «Ілірыйская Беатрычэ» (1994), якія ідуць на тэатральных сцэнах Украіны і Францыі. ![]() Паэт, крытык. Нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна. Аўтар зборнікаў паэзіі «Таемнасць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініяцюраў «Зацемкі з левай кішэні» (1998). Жыве ў Мінску. ![]() Навуковы супрацоўнік Музея гісторыі рэлігіі ў Гродне. Закончыў гістфак ГДУ. Займаецца даследваннем гісторыі Каталіцкага Касцёла. Жыве ў Гродне. ![]() Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г. Белаазёрску Брэсцкай вобласці. Скончыў Гомельскі медыцынскі інстытут. Урач-неўрапатолаг. Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Нарадзіўся 30.09.1931г. у вёсцы Слабада, што на Лагойшчыне. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, пасля аспірантуру пры ім. Народны паэт Беларусі. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева. Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі, кніг па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, плённа працуе ў галіне перакладу. ![]() Нарадзіўся 1 чэрвеня 1926 г. у в. Велька Маня ў Славакіі. У 1946 г. паступіў у духоўную семінарыю ў Браціславе. 19 чэрвеня 1951 г. абараніў ліцэнзіят па тэалогіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў таксама ў Рыме 23 снежня 1950 г. 6 студзеня 1983 г. у базыліцы св. Пятра з рук Яна Паўла ІІ атрымаў біскупскую сакру. 15 красавіка 1996 г. быў менаваны тытулярным арцыбіскупам дыяцэзіі Тубія і Апостальскім нунцыем на Беларусі. ![]() Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Масква). Загадчык кафедры гісторыі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. Аўтар шасці манаграфій і шматлікіх артыкулаў. Спецыялізуецца па гісторыі Беларусі, Касцёла, Царквы, шляхты, беларускага адраджэння канца ХХ ст., вайсковай гісторыі. ![]() Празаік, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1996). Друкуецца з 1966 года. Аўтар зборніка апавяданняў «Дажджы над вёскай» (1974), раманаў «Гаспадар-камень» (1984), «Пабуджаныя» (1988), «Свой дом» (1989), «Заходнікі» (1992) і іншых твораў. Пераклаў на беларускую мову раман Дж. Ф. Купера «Апошні з магікан». ![]() Нарадзіўся ў Яраслаўлі 20 ліпеня 1927 года. Быў асуджаны на 10 гадоў за палітычныя перакананні. Пасля вызвалення зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў за рэлігійную дзейнасць. Адсядзеў сем з паловай гадоў. Вызвалены па амністыі ў 1955 г., скончыў Яраслаўскі універсітэт і фінансавы тэхнікум; падпольна — духоўную семінарыю. Святарскае пасвячэнне атрымаў з рук грэка-каталіцкага мітрапаліта Уладзіміра Старнюка ў 1976 г. Працаваў падпольна святаром на абшарах былога СССР. Пераклаў і напісаў кнігі па тэалогіі і гісторыі Касцёла. Жыве і працуе ў Гродне. ![]() Аксана Данільчык нарадзілася ў Мінску. Закончыла філфак БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН РБ. У гэтым жа інстытуце працуе малодшым навуковым супрацоўнікам. Выдала зборнік вершаў «Абрыс Скарпіёна» (1996). Перакладае з італьянскай мовы, займаецца даследаваннем італьянскай літаратуры. ![]() Антоні Дзям’янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, нарадзіўся 1 студзеня 1960 г. у в. Заброддзе, якая належыць да парафіі Дзераўная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 28 кастрычніка 1980 г. атрымаў сакрамэнт святарства. З 1984 г. да 1998 г. — пробашч наваградскай парафіі Перамянення Пана. З 1992 г. вучыўся ў Інстытуце сям'і Каталіцкай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве, які закончыў у 1996 г., атрымаўшы тытул магістра тэалогіі. 4 ліпеня 1998 г. дэкрэтам Святога Айца Яна Паўла ІІ быў менаваны дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Кансэкрацыя адбылася 29 верасня 1998 г. 14 снежня 2004 г. Папа Ян Павел II прызначыў Яго Эксцэленцыю біскупа Антонія Дзям’янку, тытулярнага біскупа Лесві, дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. (Да гэтага ён быў Генеральным вікарыем Гродзенскай дыяцэзіі, пробашчам гродзенскай катэдральнай парафіі і рэктарам Духоўнай семінарыі ў Гродне.) Біскуп Антоні з’яўляецца таксама Генеральным сакратаром Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, Старшынёй Радаў па справах Літургіі, сям'і і дабрачыннай дзейнасці. ![]() Уладзімір Дзянісаў нарадзіўся ў Мінску (1955). Скончыў Мінскі інстытут культуры (1980), аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук Беларусі (1986). Працаваў у Навукова-метадычным цэнтры Міністэрства культуры, Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце. З 1995 г. — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Даследуе крыніцы па гісторыі горадабудаўніцтва і архітэктуры Беларусі, архітэктурныя помнікі, культурнае і мастацкае жыццё Мінска ХVІІ—ХІХ стст. Аўтар шматлікіх навуковых і краязнаўчых публікацый, прысвечаных мінуламу Мінска, у тым ліку кніг «Площадь Свободы в Минске» (1984), «Касцёл св. Сымона і св. Алены» (1996). Член праўлення Беларускага камітэта Міжнароднай рады па помніках і гістарычных мясцінах (IKOMOS). ![]() Мар'ян нарадзіўся ў 1943 г. у вёсцы Каракулічы на Мядзельшчыне. Выдаў зборнікі вершаў «Спатканне», «Крокі», «Станцыя», «Прыгаршчы суніц», «Забытыя словы», «Зона супраціўлення», «Твая пара сяўбы», «Заснежаныя ягады», «Горн прымірэння». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Жыве ў Солах. ![]() Айцец дамініканін Міхал Ермашкевіч нарадзіўся ў мястэчку Сянно Віцебскай вобласці ў 1966г. Пасля сярэдняй школы скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, потым — філасофска-тэалагічны калегіум айцоў дамініканаў пры Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве. Сакрамэнт святарства і тытул магістра атрымаў у 1988г. Проба=шч катэдры святой Барбары ў Віцебску. ![]() Ірына Жарнасек — пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Нарадзілася ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Аўтар кніг прозы «Ліст да сына», «Гульні над студняй», «Гадара», рамана «Будзь воля Твая». Перакладае з польскай мовы. Жыве ў Наваполацку. ![]() Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Заполле на Магілёўшчыне. Кандыдат філалогіі, абараніў дысертацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асветніцтва. У яго перакладзе друкавалася паэзія Гарацыя, байкі Эзопа і творы анакрэотыкаў. Займаецца ранняй гісторыяй Касцёла на Беларусі, беларускай анамастыкай. Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Сяргей Законнікаў нарадзіўся 16 верасня 1946 г. на Віцебшчыне. Скончыў БДУ. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы, Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, міжнародных літаратурных прэмій Польшчы і Украіны. Друкуецца з 1963 г. Аўтар чатырнаццаці кніг паэзіі, публіцыстыкі, эсэ і нарысаў, а таксама кніг, выдадзеных на іншых мовах: «Чорны конь апакаліпсісу» (Варшава, 1996), «Шлях душы» (Сафія, 2002). Займаецца таксама перакладчыцкай працай. Жыве ў Мінску. ![]() Святар, журналіст. Нарадзіўся ў 1968 г. у в. Навасады на Гродзеншчыне. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (1994), працаваў у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Закончыў факультэт філасофіі Люблінскага каталіцкага універсітэта (1999). Магістр філасофіі і ліцэнзіят праваслаўнага багаслоўя. Выдаў дзве кнігі эсэістыкі і інтэрв’ю «Версіі» (1995), «Дыялогі» з В. Быкавым (1995). Аўтар шматлікіх артыкулаў, перакладаў і эсэ. Працуе святаром у саборы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску. Васіль ЗУЁНАК
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |