![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||
![]() Дакументы
Мастацтва
Уладзімір КАРЭЛІН,
Мікалай МЕЛЬНІКАЎ, Аляксандр ЯРАШЭВІЧ ВОБРАЗ СВЯТОГА МІКАЛАЯ Проза
У свеце Бібліі
Вандроўкі
Haereditas
Постаці
Пераклады
Нашы святыні
Haereditas
Інтэрв'ю
Проза
Паэзія
Бібліятэка часопіса
«Наша вера»
|
Аўтары
![]()
Паэт і літэратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Нарадзілася ў г. Лідзе на Гродзеншчыне. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсытэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літэратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі (1983). Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (1998 не выдадзена), манаграфіі «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Перакладае з польскай мовы. Жыве і працуе ў Мінску.
![]()
Кандыдат мастацтвазнаўства, дактарант БДУ. Закончыла Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1980). Даследуе манументальны жывапіс і пластыку Беларусі эпохі барока, а таксама жывапіс ХХ ст.
![]()
Скончыла БДУ філасофска-эканамічны факультэт, аспірантуру на кафедры гісторыі філасофіі і логікі. Выкладала ў Тэхналагічным інстытуце, Інстытуце сучасных ведаў, ЕГУ. Працавала навуковым супрацоўнікам у Цэнтры праблем адукацыі БДУ. Артыкулы па філасофіі кудбтуры, эсэістыку публікуе з 1996 г. у Мінску, Маскве, Варшаве. Жыве ў Варшаве з 1999 года. Цяпер з’яўляецца аспіранткай дактаранцкай Школы Сацыяльных даследванняў Польскай акадэміі навук.
![]()
Данута Бічэль нарадзілася ў вёсцы Біскупцы на Лідчыне. У 1962 г. закончыла Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Аўтар кніг паэзіі: «Дзявочае сэрца» (1960), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты – гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002).
![]()
Ксёндз Уладзіслаў Блін нарадзіўся 6 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю, абараніў магістарскую працу і ліцэнзіят. З 1991 г. працаваў пробашчам Магілёўскай катэдры св. Станіслава. У канцы 1998 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка і быў прызначаны ардынарыем новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі.
![]()
Мастацтвазнаўца, перакладчык. Закончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Санкт-Пецярбурзе (1977). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. дэ Сервантэса, Г. Г. Маркеса, Ж. Амаду, Б. Б’ёрнсана, А. Стрынберга, Дж. Вергі, К. Чапэка і інш.
![]()
Кандыдат архітэктуры, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Закончыла архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (1968) і аспірантуру ІМЭФ АН Беларусі (1973). Даследуе манументальнае дойлідства Беларусі. Адна з укладальнікаў і аўтараў кнігі «Страчаная спадчына» (1998), аўтар кнігі «Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока» (2001). Член Саюза беларускіх архітэктараў і Саюза беларускіх мастакоў.
![]()
Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Адама Міцкевіча ў галіне паэзіі і крытыкі (1998), аўтар вершаваных п’есаў «Адвечны Лір» (1990) і «Ілірыйская Беатрычэ» (1994), якія ідуць на тэатральных сцэнах Украіны і Францыі.
![]()
Паэт, крытык. Нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна. Аўтар зборнікаў паэзіі «Таемнасць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініяцюраў «Зацемкі з левай кішэні» (1998). Жыве ў Мінску.
![]()
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1926 г. у в. Велька Маня ў Славакіі. У 1946 г. паступіў у духоўную семінарыю ў Браціславе. 19 чэрвеня 1951 г. абараніў ліцэнзіят па тэалогіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў таксама ў Рыме 23 снежня 1950 г.
6 студзеня 1983 г. у базыліцы св. Пятра з рук Яна Паўла ІІ атрымаў біскупскую сакру.
15 красавіка 1996 г. быў менаваны тытулярным арцыбіскупам дыяцэзіі Тубія і Апостальскім нунцыем на Беларусі.
![]()
Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Масква). Загадчык кафедры гісторыі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. Аўтар шасці манаграфій і шматлікіх артыкулаў. Спецыялізуецца па гісторыі Беларусі, Касцёла, Царквы, шляхты, беларускага адраджэння канца ХХ ст., вайсковай гісторыі.
![]()
Аксана Данільчык нарадзілася ў Мінску. Закончыла філфак БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН РБ. У гэтым жа інстытуце працуе малодшым навуковым супрацоўнікам. Выдала зборнік вершаў «Абрыс Скарпіёна» (1996). Перакладае з італьянскай мовы, займаецца даследаваннем італьянскай літаратуры.
![]()
Мар'ян нарадзіўся ў 1943 г. у вёсцы Каракулічы на Мядзельшчыне. Выдаў зборнікі вершаў «Спатканне», «Крокі», «Станцыя», «Прыгаршчы суніц», «Забытыя словы», «Зона супраціўлення», «Твая пара сяўбы», «Заснежаныя ягады», «Горн прымірэння». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Жыве ў Солах.
![]()
Ірына Жарнасек нарадзілася ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Выйшлі кнігі яе прозы «Ліст да сына» і «Гульні над студняй». Пераклала з польскай мовы «Лісты Нікадэма» Яна Дабрачынскага і «Шэсць праўдаў веры» Эдварда Станека. Жыве ў Наваполацку.
![]()
Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Заполле на Магілёўшчыне. Кандыдат філалогіі, абараніў дысертацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асветніцтва. У яго перакладзе друкавалася паэзія Гарацыя, байкі Эзопа і творы анакрэотыкаў. Займаецца ранняй гісторыяй Касцёла на Беларусі, беларускай анамастыкай. Жыве і працуе ў Мінску.
![]()
Святар, журналіст. Нарадзіўся ў 1968 г. у в. Навасады на Гродзеншчыне. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (1994), працаваў у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Закончыў факультэт філасофіі Люблінскага каталіцкага універсітэта (1999). Магістр філасофіі і ліцэнзіят праваслаўнага багаслоўя. Выдаў дзве кнігі эсэістыкі і інтэрв’ю «Версіі» (1995), «Дыялогі» з В. Быкавым (1995). Аўтар шматлікіх артыкулаў, перакладаў і эсэ. Працуе святаром у саборы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску.
Міхась КАЗЛОЎСКІ
Hарадзіўся ў 1959 г. у в. Рабінавая на Маладзечаншчыне. Краязнаўца, рэдактар і выдавец часопіса «Куфэрак Віленшчыны», аўтар шматлікіх краязнаўчых артыкулаў. Напісаў кнігі «Галасы разбуджаных птушак», Некропаль Віленскага краю» і інш. Працуе метадыстам Маладзечанскай раённай бібліятэкі. Жыве ў Маладзечне.
![]()
Нарадзілася ў 1975 г. Закончыла архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1998) і аспірантуру БДПА (2001). Асiстэнт кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры» архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта. Даследуе культавае манументальнае дойлідства Беларусі.
![]()
Нарадзіўся ў 1943 годзе ў вёсцы Малыя Навікі на Стаўбцоўшчыне. Закончыў філфак БДУ. Працаваў на Беларускім радыё, у рэдакцыях часопісаў «Вясёлка», «Маладосць», цяпер – у часопісе «Полымя». Аўтар кніг паэзіі і кніг для дзяцей «Восеньскія позвы», «Мембрана», «Сябрына», «Кубак блакіту», «Лінія лёсу» і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Вядомы і як перакладчык з польскай, украінскай і славацкай моў.
![]()
Нарадзілася ў Маладзечне. Пасля заканчэння школы працавала на радыёзаводзе і завочна вучылася на аддзяленні журналістыкі БДУ. Працавала бібліятэкарам, карэспандэнтам шматтыражкі вытворчага аб’яднання «Электрамодуль», рэдактарам гарадской газеты «Наш дзень». З 1995 г. жыве ў Смаргоні, працуе ў газеце «Светлы шлях». Друкуецца з 1976 года ў перыядычных выданнях. У 1999 г. выдала зборнік вершаў «Яны не ведалі мяне» (Маладзечна).
Валянціна КОЎТУН
Валянціна Коўтун нарадзілася ў в. Дземяхі на Гомельшчыне. Пісьменніца, кандыдат філалагічных навук, прэзідэнт Усебеларускага жаночага фонду імя Еўфрасінні Полацкай. Выдала кнігі паэзіі «Каляровыя вёслы», «На ўзлёце дня», «На зломе маланкі», «Метраном», «Лісты да цябе», зборнік апавяданняў «Калінавая гронка залатая», дылогію «Крыж міласэрнасці». Выступае таксама як крытык і літаратуразнаўца. Выйшлі кнігі «Святло народнага слова», «Крыніца паэзіі». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Жыве і працуе ў Мінску.
![]()
Ксёндз Ян Крэміс нарадзіўся 16 жніўня 1972 г. у вёсцы Варанцы Глыбоцкага р-на. У 1996 г. скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю і 7 снежня 1996 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. У 1996–1998 гг. працаваў вікарыем у касцёле святых Сымона і Алены і ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У 2000 г. скончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт. Магістр, кандыдат тэалагічных навук. Віцэ-рэктар Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.
![]()
Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Оршы. У 1976 г. скончыў — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская Акадэмія мастацтваў). Удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў. Сябра Саюза мастакоў з 1978 г. Працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы (1976-1978), мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць» (1982-1984), намеснікам дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча (1990-1996). Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, гістарычнай кампазіцыі, партрэта, краявіду. Даследуе беларускую архітэктуру, у прыватнасці аршанскае абарончае і сакральнае дойлідства. Лаўрэат прэміі Беларускага фонду Тадэвуша Касцюшкі ў галіне грамадскай працы на ніве культуры і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны. Уладальнік вышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва ў Беларусі — Дыплома і медаля імя Францыска Скарыны. Жыве і працуе ў Мінску.
![]()
Таццяна Лапцёнак нарадзілася ў Мінску. У 1997 г. закончыла філфак БДУ. Мае кнігу вершаў «Я з табой» (1996). Друкуецца ў часопісах «Першацвет», «Маладосць». Працуе рэдактарам аддзела ў часопісе «Роднае слова».
![]()
Музыказнаўца, дацэнт кафедры беларускай музыкі ў Беларускай акадэміі музыкі. Закончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.Луначарскага (1986). Аўтар кнігі «Тэорыя харальных спеваў на Беларусі» (1999).
![]()
Вера Лойка нарадзілася ў вёсцы Батурынка на Смалявіччыне. Вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага. Друкавалася ў ЛіМе. Жыве і працуе ў Мінску.
![]()
Нарадзілася ў вёсцы Хадзюкі на Лідчыне. Піша прозу і вершы, перакладае з польскай мовы. Выйшлі кнігі прозы К. Лялько «Дарога пад гару», «Сьвітанак над бярозамі», «Канваліі», а таксама зборнік народных казак «Хітрэй сьвету не будзеш» у яе апрацоўцы. Жыве і працуе ў Мінску.
Наталля МАЗОЎКА
Гісторык, перакладчык. Нарадзілася ў 1952 г. у Гродне. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Працавала ў Літаратурным музеі М. Багдановіча, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». З 2002 г. – навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага музея гісторыі медыцыны Беларусі.
![]()
Нарадзіўся ў 1953 г. у Полацку. Закончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут у 1976 г. Піша прозу, перакладае
з рускай мовы. Выйшлі кнігі пісьменніка «Жанчыны ля басейна» (1991) і «Гісторыя аднаго злачынства» (1993). Жыве ў Наваполацку.
![]()
Мікола Мятліцкі нарадзіўся 20 сакавіка 1954г. у вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна. У 1977г. закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. З 1977г. – супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983г. працуе рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Выйшлі зборнікі вершаў: «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1988), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын. Кніга жыцця.» (1996), «Бабчин. Книга жизни» (1997). Для дзяцей – вершы: «Няправільныя санкі» (1991). Лаурэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.
![]()
Нарадзіўся ў мястэчку Рыболы на Беласточчыне. Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве. Аўтар шматлікіх эсэ ў галіне сацыялогіі, антрапалогіі і рэлігіязнаўства. Найбольш вядомыя яго кнігі «Вершалін» (1977, 1999) і «Украіна. Палітыка і містыка» (1999). Прафесар Ягелонскага універсітэта і універсітэта ў Беластоку.
Юры ПІСКУН
Мастацтвазнаўца, намеснік дырэктара па навуковай працы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1955 г. у Мінску. Закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1980) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1986). Даследуе старажытны беларускі іканапіс. З 1986 да 1993 г. працаваў у Музеі старажытнабеларускай культуры і этнаграфіі НАН РБ. Мае шматлікія артыкулы ў беларускіх і замежных (Славакія, Польшча, Украіна, Літва) выданнях. Аўтар артыкулаў пра цудатворныя абразы Маці Божай на Беларусі ў праваслаўнай энцыклапедыі (Масква).
![]()
Надзея Салодкая нарадзілася ў вёсцы Шэркіна Лёзненскага раёна. Пасля заканчэння васьмі класаў Лёзненскай СШ № 2 і полацкага медвучылішча працавала ў Удзелаўскай участковай бальніцы на Глыбоччыне, потым – у полацкай аб'яднанай газеце. Па-сапраўднаму захапілася паэзіяй з 1996 г. Супрацоўнічае з кампазітарамі Ізмаілам Капланавым і Леанідам Захлеўным: імі напісаны песні на вершы паэткі, якія сёння выконваюць заслужаная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская, Ізмаіл Капланаў, ансамбль народнай музыкі «Бяседа». Творы Н.Салодкай друкаваліся ў мясцовай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. У выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца да выдання кніжка вершаў «Свечка жаліцца небу».
![]()
Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся ў 1914 г. у Эстоніі ў Котві, ахрышчаны быў у Рызе. Пасля заканчэння Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 г. у тамтэйшай катэдры ён быў высвенчаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны. У 1944 г. малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў.
![]() Перакладчык. Закончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт (1959). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа. Перакладае з нямецкай, польскай, латышскай, украінскай і інш. моваў. Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002), а таксама творы Ф. Шылера, Б. Брэхта, В. Брэдэля, Г. Гесэ, Т. Мана, Ё.В. Гётэ, Ф. Ніцшэ, Ю. Тувіма, Я. Райніса, М. Канапніцкай, І. Бехера, В. Лаціса і інш. ![]() Паэтка. Нарадзілася ў Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1979). З 1986 г. працуе бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аўтар кніг паэзіі «Ластаўка ляціць…» (1993), «Агністыя дзьмухаўцы» (1997) і інш. Вершы перакладаліся на польскую, украінскую, славацкую мовы. ![]() Дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук. Закончыла філфак БДУ (1978) і аспірантуру (1982). Даследуе нямецкую паэзію, старажытнаяўрэйскую літаратуру. Аўтар кніг «Древние литературы Ближнего Востока и мир ТаНаХа (Ветхого Завета)» (1998), «Библия и мировая культура» (1999), суаўтар навучальнага дапаможніка «Літаратура XVII-XVIII стагоддзяў» (1989). ![]()
Франц Сіўко нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Вята на Мёршчыне. Піша прозу, публіцыстыку. Аўтар кніг «З чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997), «Удог» (2001), цыкла аповесцяў «Боты сіньёра Паскуаліні», казак для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Жыве і працуе ў Віцебску.
![]()
Журналіст. Закончыў журфак БДУ (1974). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Дзяржкамітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газет «Наша слова», «Гаспадар» (Баранавічы), часопісаў «Роднае слова», «Дыялог» (Баранавічы).
![]()
Нарадзіўся 23 лістапада 1966 г. на хутары каля мястэчка Дзярэчын Зэльвенскага раёна. У 1991 г. закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе рэдактарам аддзела часопіса «Роднае слова». Выдаў зборнікі паэзіі «Вечны Зьніч» (1990), «Вочы Савы» (1994), кнігу літаратурных пародыяў «Розгі ў розьніцу» (1993), зборнік вершаў для дзяцей «Камень-перунок» (1998).
![]()
Нарадзілася на Камчатцы. У 1994 годзе сям'я пасля доўгіх гадоў выгнання вярнулася на Радзіму, у Наваградак. Альбіна Сямёнава скончыла Беларускі дзяржаўны універсытэт у Мінску (1960). Эсэіст, празаік, аўтар шматлікіх крытычных прац. Сярод надрукаванага - кнігі «Гарачы след таленту» (1978), «Слова сапраўднага лад» (1986), Святло загадкі (1995). Жыве ў Мінску.
![]()
Hарадзіўся ў 1929 г. у Дукштах на Віленшчыне. Доктар гуманітарных навук, журналіст і гісторык. Аўтар шматлікіх працаў па гісторыі Беларусі. Сярод іх - кнігі «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (Мінск, «Беларусь», 1993 г.), «Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi» (Warszawa, Warszawska oficyjna Wydawnicza «Gryf», Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 1992). Жыве і працуе ў Варшаве.
![]()
Мастак. Нарадзіўся 8 красавіка 1958 г. у г.п. Шарашова Пружанскага р-на. Скончыў Акадэмію мастацтва. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2000 года. Сябра Беларускага саюза дызайнераў з 2000 года. Аўтар мастацкага афармлення кніг Ул. Някляева «Прошча», Ц. Норвіда «Ідзі за мной», Н. Кісліка «Памяці патэфона» і інш.
![]()
Нарадзіўся ў 1969 г. Скончыў БДУ (1997). У 1989—1994 гг. — супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (аддзел старажытнабеларускага мастацтва). У 1996—1998 гг. — супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (генеялагічныя даследаванні), у 1998—2000 гг. — вядучы спецыяліст Дзяржкамархіва (геральдыка і генеялогія), аўтар зацверджаных праектаў гербаў Маладзечна, Заслаўя, Крупак, Акцябрскага (Рудабелка), Белаазёрска, Івянца. Цяпер — аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (тэма дысертацыі — «Гарадская геральдыка Рэспублікі Беларусь»). Аўтар шэрагу навуковых і папулярных публікацый.
![]()
Мастацтвазнаўца, старшы выкладчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі і сучаснасці сусветнага мастацтва. Член Саюза беларускіх мастакоў.
![]()
Hарадзіўся ў мястэчку Ракаў у 1959 г. У 1981 г. скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. У 1984 г. —аспірантуру ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі.
Цяпер — загадчык аддзела археаграфii Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства i архiўнай справы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН, выконваючы абавязкі старшыні Археаграфічнай Камісіі Дзяржаўнага Камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат філалагічных навук.
![]()
Мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік ІМЭФ НАН Беларусі. Закончыў фізічны факультэт БДУ (1962). Даследуе мастацтва эпохі барока і гісторыю рэлігіі на Беларусі. Адзін з аўтараў двухтомнага даведніка «Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі» (Варшава, 1996, 2000).
![]()
Нарадзіўся 8.04.1967 г. у г. Санкт-Пецярбург. У 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага Палітэхнічнага Інстытута. Працаваў у ВА «Белрэстаўрацыя», ДПІ «Мінскпраект», творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў РБ. Лаурэат міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў. Большасць работ у галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэканструкцыі сакральных аб’ектаў. З’яўляецца аўтарам культавых збудаванняў у г. Бабруйску, п. Бараўляны, в. Браздзечына, г. Мінску, г. Слуцку, в. Цэнтральнай і інш. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых аб’ектаў. Аўтар шэрагу публікацый у архітэктурных і рэлігійна-асветніцкіх выданнях «Ave Maria», «Архітэктура і будаўніцтва», «Дыялог», «Наша вера», «Царква» і інш. У якасці фатографа супрацоўнічае з рознымі выдавецтвамі рэспублікі. Жыве і працуе ў Мінску.
|
![]() |
![]() |
![]()
|
![]() |