
Хрыстус — Валадар Міласэрнасці
Час перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі павінен стаць для нас часам засяроджання ўвагі на Божай Міласэрнасці, якая цудоўным чынам ва ўсёй паўнаце аб’явілася ў Езусе Хрысце. Сын Божы стаўся чалавекам дзеля нас і дзеля нашага збаўлення. Ён узяў на сябе нашыя грахі і ўзышоў на крыж, каб прынесці Айцу дасканалую ахвяру Новага і Вечнага Запавету. Такім чынам крыж стаўся алтаром любові Бога да чалавека. Любоў вядзе да жыцця і таму яна знайшла свой працяг ў змёртвыхпаўстанні Хрыста, якое стала канчатковаю перамогаю над смерцю і назаўжды прымірыла чалавека з Богам. Таму смерць і ўваскрасенне Збаўцы з’яўляюцца найвышэйшаю праяваю Божай Міласэрнасці ў адносінах да грэшнага чалавека.
з нагоды перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага
і рэліквій благаслаўлёнага ксяндза Міхала Сапоцькі.


