Навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІДу
1 сакавіка ў парафіі Святога Духа (г. Віцебск) з благаслаўлення Віцебскага біскупа Уладзіслава Бліна распачалася рэалізацыя праграмы «Навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІДу». Сустрэча, у якой прымалі ўдзел замежныя навучэнцы віцебскіх вышэйшых навучальных установаў, праходзіла на англійскай мове. Падрыхтоўкай мерапрыемства займаліся кіраўнікі праекта ўрач Людміла Ярмолава і дырэктар дабрачыннай арганізацыі «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі Віталь Кульпекша, кс. магістр Аляксандр Сапель SDS, дацэнт кафедры інфекцыйных захворванняў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Іван Жыльцоў. Да сустрэчы падрыхтаваны буклет «Навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІДу». Праграма «Навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІДу» у Віцебску працягваецца.

