Баннер
   
Прызнана гераічнасць цнот Яна Паўла ІІ

19 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнот Слугі Божага Яна Паўла ІІ і дэкрэт аб мучаніцтве кс. Ежы Папялушкі. Дэкрэт аб гераічнасці цнот Караля Вайтылы стаў чарговым важным крокам на шляху да беатыфікацыі Вялікага Папы.

Перад святамі Божага Нараджэння Пантыфік па традыцыі падпісвае дэкрэты Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Дэкрэт аб мучаніцтве ў выпадку з кс. Папялушкам адкрые шлях да яго беатыфікацыі. У справе беатыфікацыі папы Яна Паўла ІІ заключным этапам стане дэкрэт аб цудзе праз заступніцтва Слугі Божага.

 
Паказаць поўны тэкст