Баннер
   
Рэкалекцыі ў Докшыцах

З 7 па 10 студзеня, у перыяд школьных вакацый, у кляштары Меншых Братоў Капуцынаў у Докшыцах (Віцебская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў і дзяўчат. Гэтыя духоўныя практыкаванні стануць часам спазнання Божай ласкі і сустрэчы з міласэрным Богам. Падчас рэкалекцый можна будзе бліжэй пазнаёміцца з асобаю св. Францішка Асізскага і яго духоўнасцю.

Рэкалекцыі будзе праводзіць а. Андрэй Жылевіч OFMCap. Прыезд удзельнікаў — вечарам 6 студзеня, ад’езд — раніцай 10 студзеня.

Сардэчна запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у рэкалекцыях.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць
па тэлефоне: +375 (2157) 2 19 59

 
Паказаць поўны тэкст