Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(18)/2001
Мастацтва
У свеце Бібліі

ЧЫМ ЁСЦЬ ЧАЛАВЕК?
Постаці
На кніжнай паліцы

ВЕРА І ФІЛАСОФІЯ
Нашы святыні
Юбілеі
Пераклады

IСПЫТ НА МАРАЛЬНАСЦЬ

ВЕРШЫ
Мастацтва
Проза
Паэзія

ВЕРШЫ
Культура

ВЯРТАННЕ НАЗАЎСЁДЫ

Ірына БАГДАНОВІЧ

ПРАГА ДУХОЎНЫХ ВЫШЫНЯЎ: АДАМ М-СКІ

або паэтычныя пераўвасабленні
Зосі Манькоўскай

Імя гэтай паэткі ў гісторыі беларускай літаратуры авеяна легендаю і дасюль лучыцца з загадкавасцю. Па-першае, таму, што народжаная ў 1847 г. у беларускім шляхецкім фальварку на Случчыне (сучаснай Капыльшчыне) паненка Зося Манькоўская, а ў замужжы пані Зоф'я Тшашчкоўская ўрэшце абрала сабе за літаратурны псеўданім скарочанае прозвішча бацькі — Адам М-скі, апрануўшы такім чынам мужчынскую маску на свайго лірычнага героя. Па-другое, таму, што яе хросным бацькам у літаратуры быў знакаміты Уладзіслаў Сыракомля, якому яна даводзілася сваячкай (пляменніцай мужа сястры паэта) і які ў маі 1862 года падараваў ёй верш «Да панны Зоф'і Манькоўскай», бласлаўляючы юную паэтку стаць пасля яго пясняркай «на сіратлівай Літве». Пройдзе некалькі дзесяцігоддзяў, пакуль Адам М-скі пачне пажынаць творчы паэтычны плён, досыць часта на пераломе ХІХ—ХХ стст. выступаючы на старонках перыядычнага польскамоўнага друку і выконваючы тым самым запавет свайго вялікага папярэдніка. Як і ён, Зоф'я Трашчкоўская звернецца да беларускамоўнай творчасці: яе арыгінальны верш «Божа, наш бацька» («Беларуская малітва») і пераклады тэкстаў вядомых у свой час польскіх песняў на словы М.Канапніцкай, Т.Ленартовіча, Я.Чачота ўжо занялі сваё пачэснае месца ў гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст., сталі хрэстаматыйнымі. Застаецца пакуль што не адаптаванай для беларускага чытача польскамоўная спадчына паэткі, а таму ўсё яшчэ па-за межамі беларускага літаратурнага кантэксту, у ценю славутай младапольскай літаратуры, сціпла ззяе яе бліскучы паэтычны талент і абсяг закранутых ёю ідэйна-эстэтычных праблем, якія здаваліся другаснымі польскім даследчыкам літаратуры. Але для Беларусі пасля А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча гэта быў новы і моцны паэтычны голас, які праз абалонку прывычных польскіх слоў ажыватвараў рэчаіснасць нязломным у сваім свабодалюбстве духам адметнай «тутэйшасці» і стукаўся да душаў беларусаў-«краёўцаў». «Сіратлівая Літва» была апета пясняркаю ў цыкле Дарагавіцкіх песняў, у якіх яна на ўзор былых рамантыкаў скарыстала фальклорныя і гістарычныя матывы, а ў мастацкую канву твораў нязмушана ўпляла ўяўленні пра звычаі, абрады, завядзёнкі роднага беларускага краю, дзе яна нарадзілася і дзе дажывала апошнія гады свайго жыцця (памерла Зося Манькоўская ў 1911 г., пахавана на могілках в.Бабоўня Капыльскага р-на). Яна апела былую славу і веліч айчыны, аплакала ў сваёй паэзіі яе трагедыю і заняпад. Яе вершы ўражваюць сваім глыбінным псіхалагізмам, спавядальнасцю, напружаным драматызмам пачуццяў, што перапаўняюць душу лірычнага героя (або лірычнай гераіні, якою яна фактычна і была, нягледзячы на чыста літаратурную «гульню» з мужчынскай маскай). Прапануючы ўвазе чытачоў «Нашай веры» падборку перакладаў з паэзіі Зоф'і Трашчкоўскай канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў, спадзяюся на тое, што гэта будзе прыгожая сустрэча з творчым светам паэткі, душа якой належала роднаму краю і спавядалася ў любові да Беларусі, а дух заўсёды імкнуўся ў засветныя вышыні і прагнуў нябеснага Хараства.

Ірына Багдановіч


Зося МАНЬКОЎСКАЯ — ВЕРШЫ


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY