![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
№
4(18)/2001
![]() Мастацтва
У свеце Бібліі
Постаці
На кніжнай паліцы
Нашы святыні
Юбілеі
Пераклады
Мастацтва
Проза
Паэзія
Культура
|
Аўтары
![]() Прафесар Беларускай акадэмii мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, этнограф, этнолаг, выкладчык. Збіраў, вывучаў нацыянальную спадчыну, звязаную з традыцыйным касцюмам i iншымi вiдамi народнага мастацтва. Збор налiчвае звыш 100 000 адзiнак унiкальнага этнаграфiчнага матэрыялу. Падрыхтаваў выставу «Беларускi нацыянальны касцюм» (1996). Выдадзены альбомы «Беларускае народнае адзенне» (1981), «Беларускія народныя крыжы» (2000). Часткова гатовыя да выдання манаграфіі «Беларускiя маляваныя дываны» i «Беларускiя маляваныя куфры», як i альбом «Беларускi нацыянальны касцюм» паводле выставы. Стварыў сцэнiчныя касцюмы для Дзяржаўнага акадэмiчнага народнага хору Беларусi iмя Генадзя Цiтовiча (1974), Ансамбля танцаў Беларусi, шматлiкiх самадзейных калетываў. Як спецыялiст па касцюму i матэрыяльнай культуры ён кансультаваў многiя мастацкiя фiльмы «Беларусьфiльма», у тым лiку фiльм «Людзi на балоце». Андрыс РУБЭНІС Нарадзіўся ў 1951 годзе. Член-карэспандэнт Латвійскай Акадэміі навук, доктар філасофіі, прафесар, кіраўнік кафедры філасофіі Латвійскай Акадэміі мастацтваў. Аўтар шэрагу манаграфій і артыкулаў па гісторыі культуры, этыцы і філасофіі. Пётр РУДКОЎСКІ Багаслоў, філосаф. Нарадзіўся ў 1978 г. у мястэчку Канвэлішкі на Гродзеншчыне. Абараніў магістарскую дысертацыю па багаслоўі і па філасофіі. Аўтар кніг «Паўстаньне Беларусі» (Вільнюс, 2007), «Białoruska idea narodowa w XXI wieku» (Люблін, 2008) і шматлікіх артыкулаў. ![]() Нарадзілася ў 1974 г. у Ніжагародскай вобласці. Скончыла філфак БДУ, вучылася ў аспірантуры пры Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Цяпер жыве ў Любліне, працуе выкладчыцай у Інстытуце славянскай філалогіі таго ж універсітэта. Перакладае з польскай мовы паэзію і драматургію. Вершы і пераклады публікаваліся ў беларускім і польскім друку. Выдала вершаваны зборнік «Два бяссонні» (Мінск, 2004), манаграфію «Сямейная муза», прысвечаную паэтычнай творчасці Францішкі Уршулі Радзівіл (Мінск, 2007). ![]() Нарадзілася ў 1947 годзе ў вёсцы Шэркіна Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў Лёзненскай СШ № 2 і Полацкага медвучылішча працавала ва Удзелаўскай участковай бальніцы на Глыбоччыне, потым — у полацкай аб’яднанай газеце. Па-сапраўднаму захапілася паэзіяй з 1996 г. Супрацоўнічае з кампазітарамі Ізмаілам Капланавым і Леанідам Захлеўным: імі напісаны песні на вершы паэткі, якія сёння выконваюць заслужаная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская, Ізмаіл Капланаў, ансамбль народнай музыкі «Бяседа». Творы Н. Салодкай друкаваліся ў мясцовай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. Аўтар паэтычных зборнікаў «Я ішла да сябе...» (2000), «На ўзлёце малітвы» (2002), «Свечка жаліцца небу» (2002), «Апошняя квадра» (2007), «Месца пад сонцам» (2011). ![]() Нарадзілася ў 1966 г. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1990). Працуе ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі загадчыкам аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц. Аўтар шэрагу публікацый па гісторыі фатаграфіі. ![]() Нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г. Скончыў духоўную семінарыю ў Пінску і ў 1939 г. прыняў святарскае пасвячэнне. У часы пераследу рэлігіі быў двойчы рэпрэсаваны, прайшоў праз камеру смяротнікаў і правёў 10 гадоў у сталінскіх лагерах. Пасля вызвалення служыў пробашчам у пінскай катэдры. У 1991 г. папам Янам Паўлам ІІ быў прызначаны першым Мітрапалітам новастворанай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Пад яго кіраўніцтвам адбывалася адраджэнне Касцёла ў Беларусі: аднаўленне структураў, адбудова святыняў, праца Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій (1996–2000 гг.). У 1994 г. абвешчаны кардыналам, у 1999 г. абраны першым Старшынёю Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. 14 чэрвеня 2006 г. папа Бэнэдыкт XVI прыняў прашэнне кардынала Свёнтка аб вызваленні яго ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Кардынал Казімір Свёнтэк адзначаны спецыяльнай узнагародай Інстытута Паўла VI «Fidei testis» — «Сведка веры» (2004 г.), французскім Ордэнам Ганаровага Легіёну (2006 г.) і іншымі ўзнагародамі. Памёр 21 ліпеня 2011 года. ![]() Польскі гісторык літаратуры, бібліёлаг, папіролаг і перакладчыца з грэцкай і лацінскай моваў. З 1969 г. — прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Найбольш вядомая яе праца — «Гутаркі пра Біблію», выдадзеная ў трох тамах. Памерла 16 верасня 2008 г. ![]() Сястра Эльжбета Сепак належыць да Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Закончыла факультэт паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, Прымаскі інстытут унутранага жыцця ў Варшаве, вывучала тэалогію у Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве і на Папскім тэалагічным факультэце ў Варшаве. Працавала журналісткай на «Alma Radio» ў Ягелонскім універсітэце. У Кангрэгацыі больш за 20 гадоў займаецца вывучэннем жыцця і прароцкай місіі св. сястры Фаўстыны, а таксама фармацыяй апосталаў Божай Міласэрнасці. Кіруе Міжнародным таварыствам апосталаў Божай Міласэрнасці «Faustinum», з’яўляецца дырэктарам выдавецтва «Misericordia», галоўным рэдактарам квартальніка «Пасланне Міласэрнасці» і прадстаўніком па справах друку Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці. Аўтар некалькіх працаў, сярод якіх — «Звычайнае жыццё яна зрабіла надзвычайным», «Духоўнасць святой сястры Фаўстыны», «Новая кангрэгацыя сястры Фаўстыны — Апостальскі рух Божай Міласэрнасці», малітоўнікі «Езу, давяраю Табе!» і «Бог, багаты міласэрнасцю» (перакладзеныя на некалькі моваў), сотні артыкулаў, прэс-інтэрв’ю, інтэрв’ю на радыё і тэлебачанні. Яе місіяй і гарачым жаданнем з’яўляецца абвяшчэнне свету Добрай Навіны аб міласэрнай любові Бога да кожнага чалавека. ![]() Перакладчык. Закончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа. Перакладае з нямецкай, польскай, латышскай, украінскай і інш. моваў. Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002), а таксама творы Ф. Шылера, Б. Брэхта, В. Брэдэля, Г. Гесэ, Т. Мана, Ё.В. Гётэ, Ф. Ніцшэ, Ю. Тувіма, Я. Райніса, М. Канапніцкай, І. Бехера, В. Лаціса і інш. Айцец Андрэй СІДАРОВІЧ МІС Нарадзіўся 23 лістапада 1978 г. у Вільні. Закончыў педагагічны каледж у Барысаве, Вышэйшую духоўную семінарыю айцоў марыянаў у Любліне (Польшча). Магістр багаслоўя. ![]() Паэтка. Нарадзілася ў Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1979). З 1986 г. працуе бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аўтар кніг паэзіі «Ластаўка ляціць…» (1993), «Агністыя дзьмухаўцы» (1997) і інш. Выдала зборнік крытычных нарысаў «Крышталёвы сад» (2007). Вершы перакладаліся на польскую, украінскую, славацкую мовы. ![]() Дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук. Закончыла філфак БДУ (1978) і аспірантуру (1982). Даследуе нямецкую паэзію, старажытнагабрэйскую літаратуру. Аўтар больш 400 навуковых прац. Выдала кнігі «Древние литературы Ближнего Востока и мир ТаНаХа (Ветхого Завета)» (1998), «Библия и мировая культура» (1999). З’яўляецца суаўтарам навучальнага дапаможніка «Літаратура XVII-XVIII стагоддзяў» (1989). ![]() Празаік, публіцыст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Нарадзіўся 3 мая 1953 г. у вёсцы Вята на Мёршчыне. Скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Аўтар кніг прозы «З чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997), «Удог» (2001), «Ягня ахвярнае» (2003), «Белячык» (2003), «Асіметрыя» (2005), «Дзень бубна» (2008) і інш. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ. Творы друкаваліся ў перакладах на асецінскую, рускую, балгарскую мовы. З 1999 года — старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве і працуе ў Віцебску. ![]() Журналіст, пісьменнік, перакладчык. Нарадзіўся ў 1939 г. у в. Пашкоўцы Ляхавіцкага раёна. Закончыў журфак БДУ (1974). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Дзяржкамітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газет «Наша слова», «Гаспадар» (Баранавічы), часопісаў «Роднае слова», «Дыялог» (Баранавічы). ![]() Паэт, журналіст, даследчык літаратуры. Нарадзіўся 23 лістапада 1966 г. на хутары каля мястэчка Дзярэчын Зэльвенскага раёна. У 1991 г. закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Выдаў зборнікі паэзіі «Вечны Зьніч» (1990), «Вочы Савы» (1994),«Нашэсьце Поўні», кнігу літаратурных пародыяў «Розгі ў розьніцу» (1993), зборнік вершаў для дзяцей «Камень-перунок» (1998), кнігу гістарычных нарысаў «Дзярэчынскі дыярыуш» (1999). Укладальнік анталогіі беларускай паэзіі ХХ ст. «Краса і сіла» (2003), шматлікіх твораў класікаў нацыянальнай літаратуры ў серыі «Беларускі кнігазбор», анталогіі перакладаў сусветнай паэзіі ХХ ст. на беларускую мову «Галасы з-за небакраю» (2008) і інш. Роза СТАНКЕВІЧ Кандыдат філалагічных навук, сябра Саюза балгарскіх навукоўцаў. Скончыла Сафійскі ўніверсітэт імя Клімента Охрыдскага (1975). Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску, абараніла дысертацыю ў НАН Беларусі (1984). Аўтар манаграфіі «Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч у Балгарыі» (2005), трох паэтычных зборнікаў, звыш 100 артыкулаў, прысвечаных беларуска-балгарскаму літаратурнаму ўзаемадзеянню. Жыве ў г. Карлава (Балгарыя). Людміла СЯЛІЦКАЯ Нарадзілася ў 1956 г. у Карэліі ў сям’і выхадцаў з Вілейшчыны. Закончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў рэспубліканскім друку. Галоўныя тэмы творчасці — людзі з незвычайнымі лёсамі і невядомыя старонкі айчыннай гісторыі. За цыкл архіўных матэрыялаў пра злачынствы сталінскага рэжыму ў 30–50-я гады мінулага стагоддзя адзіная з беларускіх журналістаў атрымала званне «Ганаровы архівіст Беларусі». Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Нарадзіўся ў Бамбжэзьно, паблізу Торуня (Польшча). Адразу пасля заканчэння школы паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Влацлаўку. Атрымаў сакрамэнт святарства і тытул магістра тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Першыя дзевяць гадоў працаваў святаром у Вроцлаўскай дыяцэзіі. У 2001 г. па запрашэнні біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна пераехаў у Віцебск, дзе да 2005 г. працаваў канцлерам дыяцэзіяльнай курыі. ![]() Крытык, эсэіст, празаік. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). Сябра Саюза журналістаў Беларусі (1968), Саюза беларускіх пісьменнікаў (1982). Аўтар кніг «Гарачы след таленту», «Слова сапраўднага лад», «Святло загадкі», «Таямніцы пакутны колер», «Перад геніем лёсу», шматлікіх публікацый у перыёдыцы. ![]() Нарадзілася 17 лютага 1955 г. у вёсцы Дараганава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Беларускі літаратуразнаўца, крытык, паэтэса. Доктар філалагічных навук (1999). Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1977). З 1999 г. выкладае ва Універсітэце ў Беластоку. З 2001 г. — галоўны рэдактар часопіса «Studia wschodniosіowiaсskie» («Усходнеславянскія даследаванні»). Друкуецца з 1967 г., як літаратуразнаўца — з 1982 г. Аўтар даследаванняў па ўзаемасувязях сучаснай беларускай прозы і прозы былой Югаславіі, па кампаратывістыцы, гісторыі беларускай літаратуры, сучасным літаратурным працэсе: «Маральны свет героя: Беларуская і югаслаўская ваенная проза 60–70-х гг.» (1986), «Пакутаю здабыты мір: Тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе» (1991) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры ХХ ст.» (Т. 1–4, 1999–2002). Яе паэтычныя зборнікі «Ускраек тысячагоддзя» (1996), «Верасы Дараганава» (2000), «Чацвёртая стража» (2004) прасякнуты роздумам над праблемамі жыцця, лёсам чалавека ў Вечнасці, любоўю да роднай зямлі, хрысціянскімі матывамі. Перакладае з сербскай і польскай моваў. Наталля ТРЫФАНАВА Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ. Закончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Санкт-Пецярбурзе (1983), аспірантуру Дзяржаўнага Эрмітажа (1997). Аўтар шэрагу публікацый па праблемах мастацтва Беларусі XVII–XIX стст. ![]() Hарадзіўся ў 1929 г. у Дукштах на Віленшчыне. Доктар гуманітарных навук, журналіст і гісторык. Аўтар шматлікіх працаў па гісторыі Беларусі. Сярод іх — кнігі «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (Мінск, «Беларусь», 1993 г.), «Wacіaw Iwanowski i odrodzenie Biaіorusi» (Warszawa, 1992). Жыве і працуе ў Варшаве. Галіна ТЫЧКО Доктар філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтва. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993 г.). Даследуе сучасную беларускую літаратуру, займаецца перакладамі з польскай мовы. Аўтар манаграфіі «Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнай і польскай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя» (2001) і шматлікіх публікацый. Міхась ТЫЧЫНА Доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1943 г. Закончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1964), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970). Друкавацца пачаў у 1963 г. Аўтар манаграфій «Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення» (1973), «Народ и война» (1985), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў «Змена квадры» (1983), «Час прозы» (1988) і інш. Аўтар кніг «Дажынкі» (аповесць і апавяданні, 1979), «Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага» (1984). Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы НАН Беларусі, загадчыкам аддзела тэорыі літаратуры. ![]() Мітрапаліт Філарэт нарадзіўся 21 сакавіка 1935 г. у Маскве. Скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю (1957) і Маскоўскую духоўную акадэмію (1961). Доктар honoris causa некалькіх еўрапейскіх універсітэтаў. У 1959 г. прыняў манаства, у 1961 г. быў пасвячоны ў іераманаха. У 1965 г. — пасвячоны ў епіскапа Ціхвінскага. У 1966–1973 гг. — епіскап Дзмітраўскі, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі і семінарыі. У 1971 г. узведзены ў сан архіепіскапа, а ў 1975 г. — у сан Мітрапаліта. З 1978 г. — Мітрапаліт Мінскі і Беларускі; адначасова да 1984 г. займаў пасаду Патрыяршага Экзарха Зах. Еўропы, а ў 1981–1989 гг. быў старшынёй аддзела знешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхата. З 16 кастрычніка 1989 г. — Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пастаянны член Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, старшыня Сінода Беларускага Экзархата. З 1992 г. поўны тытул — Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, свяшчэнна-архімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Мітрапаліт Філарэт — адзін з заснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (1992). Аляксей ХАДЫКА Кандыдат мастацтвазнаўства, галоўны рэдактар часопіса «Спадчына». Закончыў гістарычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1986). Аўтар кнігі «Непаўторныя рысы. З гісторыі беларускага партрэта» (1991), шэрагу даследаванняў па гісторыі мастацтва. Альбіна ХРОМЧАНКА Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ. Аўтар шматлікіх публікацый на тэму мовы сучасных беларускіх СМІ, па дыялекталогіі і рэдагаванні. ![]() Паэт, перакладчык, фалькларыст, этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1972). З 1996 г. — кіраўнік і галоўны рэдактар выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Друкуецца з 1951 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Выдаў манаграфіі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці “вясковага лірніка”» (1975), «Камяні тых сядзібаў: шляхі паэтаў ХІХ стагоддзя» (2004), «Будзіла вёску берасцянка. Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы» (2007). Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш. ![]() Мастак. Нарадзіўся 8 красавіка 1958 г. у г.п. Шарашова Пружанскага р-на. Скончыў Акадэмію мастацтваў. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2000 года. Сябра Беларускага саюза дызайнераў з 2000 года. Аўтар мастацкага афармлення больш 50 кніг, у тым ліку зборнікаў Ул. Някляева «Прошча», Ц. Норвіда «Ідзі за мной», Н. Кісліка «Памяці патэфона» і інш. Як фатограф працуе з 1998 года. Здымае ў асноўным пейзажы, гістарычныя помнікі Беларусі. Мары-Крыстын ЧАРУЦІ-САНДРЫЕ Магістр філасофіі, рэдактар штоквартальнага выдання «Бюлетэнь асацыяцыі Жана Карміньяка». Нарадзілся на поўначы Францыі. У 1965 г. скончыла філасофскі факультэт Сарбоны. Аўтар кнігі «Евангеллі як рэпартажы», а таксама шматлікіх артыкулаў, у якіх выступае з абаронай гістарычнасці Евангелляў і крытыкай мадэрнізму ў тэалогіі. ![]() Паэт, перакладчык. Нарадзіўся 23 жніўня 1959 года ў мястэчку Скідзель. У 1981 г. скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у Мінску. Працаваў канструктарам, журналістам, навуковым супрацоўнікам. З 1994 г. належыць да Саюза беларускіх пісьменнікаў, а з 1995 г. — да міжнароднага ПЭН-клуба. Аўтар кніг «Год» (1992), «Новая Галілея» (1995), «Тутэйшая Сага» (2000), «Край мой шчаслівы» (2007), а таксама кнігі па аналітычнай гісторыі Беларусі «Зямля святога Лукі» (2002; польскі пераклад — 2003) і «Легенда пра чатырох мушкецёраў» (2004). Пераклаў з польскай мовы кнігі Аўгустына Орфэя «Святы Ян Боска» (1993), Чэслава Мілаша «Тое» (2006) і (разам з Данутай Бічэль) кнігу «Караль Вайтыла. Паэзія. Выбранае. Ян Павел ІІ. Рымскі трыпціх» (2003). Жыве ў Скідзелі. ![]() Паэт, літаратуразнаўца, гісторык, краязнаўца, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў вёсцы Хадзявічы на Слонімшчыне. Закончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Жыве ў Слоніме, працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны «Газеты Слонімскай» і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра. З’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў паэтычныя зборнікі «Шчырая Шчара» (1993), «Горад без цябе» (1999), гісторыка-краязнаўчыя кнігі «Янка Купала і Слонімшчына» (1993), «Родам са Слонімшчыны» (2003), «Пакліканыя на родны парог» (2005), «Беларуская Беласточчына» (2008), «Жыў роднай песняй» (2010) і інш. Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка («Вяртанне да сваіх», 1999), гістарычныя нарысы М. Шкялёнка («Беларусь і суседзі», 2003) і інш. Ганна ШАЎЧЭНКА (СЕРЭХАН) Супрацоўніца выдавецтва «Pro Christo». Нарадзілася ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Закончыла філфак БДУ (2007), магістратуру і аспірантуру пры кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Займаецца даследаваннем польскамоўнай літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя. Аўтар паэтычнай кнігі «Запаветная жменька» (2007), зборніка вершаў для дзяцей «Пане, будзь заўжды са мной!» (2010). ![]() Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Мінску. Скончыў БДУ (1997). У 1989–1994 гг. — супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (аддзел старажытнабеларускага мастацтва). У 1996–1998 гг. – супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (генеалагічныя даследаванні). У 1998–2000 г. – вядучы спецыяліст Дзяржкамархіва (геральдыка і генеялогія). З 2004 г. – сакратар Геральдычнага савета пры Міністры абароны Рэспублікі Беларусь. Аўтар зацверджаных праектаў гербаў Маладзечна, Івянца, Крупак, Заслаў’я, а таксама рэканструкцый гербаў Радашковічаў, Нясвіжа, шэрагу ваенна-геральдычных сімвалаў, навуковых і папулярных публікацый па гісторыі Беларусі. ![]() Мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі. Нарадзіўся ў 1947 г. у Барысаве. Закончыў мастацкую вучэльню. Навучаўся прафесіі ў майстроў Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута рэстаўрацыі. Рэстаўраваў пінскі катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, мінскую архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, іншыя помнікі сакральнай архітэктуры і мастацтва. Аўтар аповесцяў-эсэ «Блики уходящего дня» (1989), «Момент нуль» (2000) і шэрагу сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Жыве ў Мінску. ![]() Кандыдат мастацтвазнаўца, дацэнт, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі і сучаснасці сусветнага мастацтва. Член Саюза беларускіх мастакоў. ![]() Польская паэтка, эсэістка, літаратурны крытык, перакладчыца. Нарадзілася 2 ліпеня 1923 года ў Правэнце-Бніне Познаньскага ваяводства. Друкавацца пачала, калі вучылася ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Яе творчасць адзначана шматлікімі міжнароднымі прэміямі, у тым ліку і Нобелеўскай (1996). У Беларусі выйшлі дзве кнігі паэзіі В. Шыборскай на польскай і беларускай мовах: «Хвіля» («Беларускі кнігазбор», 2005), «Двукроп’е» («Pro Christo», 2010). Памерла 1 лютага 2012 года. Святлана ШЭЙПА Нарадзілася ў Мінску. У 2000 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Даследуе каталіцкія музычныя традыцыі на Беларусі ў ХІХ–пачатку ХХ стагоддзя. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях. Брат Юры ШЭНДА OP Нарадзіўся ў 1975 г. у мястэчку Мёры на Віцебшчыне. У 1999 г. уступіў у дамініканскі ордэн. ![]() Літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Hарадзіўся ў мястэчку Ракаў у 1959 г. У 1981 г. скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. У 1984 г. — аспірантуру ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі. Аўтар звыш 200 публікацый, у тым ліку кніг «Беларускi Дудар: Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча» (1991); «У прадчуваннi знаходак: З адной вандроўкi ў архiвы Варшавы, Вроцлава, Кракава» (1994); «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскi» (1995); «За архіўным парогам» (2002). На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў творчую спадчыну шматлікіх дзеячаў беларускай культуры і літаратуры: аднатомнікі твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1984, 2001), Францішка Багушэвіча (1991, 1998, 2001), Вацлава Ластоўскага (1997, 2001). ![]() Кандыдат мастацтвазнаўства. Працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Даследуе мастацтва эпохі Барока і гісторыю рэлігіі на Беларусі. Адзін з аўтараў двухтомнага даведніка «Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі» (Варшава, 1996, 2000), аўтар кніг «Маці Божая Снежная» ў Беларусі» («Pro Christo», 2003), «Абраз Маці Божай Будслаўскай» («Pro Christo», 2004), укладальнік і адзін з аўтараў альбома «Музей старажытнабеларускай культуры» (Мн., 2004). ![]() Архітэктар, даследчык архітэктуры. Нарадзіўся 8 красавіка 1967 г. у Санкт-Пецярбурзе. У 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Працаваў у ВА «Белрэстаўрацыя», ДПІ «Мінскпраект», творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў РБ. Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў. Большасць работ зроблена ў галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэканструкцыі сакральных аб’ектаў. З’яўляецца аўтарам культавых збудаванняў у Бабруйску, Бараўлянах, в. Браздзечына, Мінску, Слуцку, в. Цэнтральнай і інш. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых аб’ектаў. Жыве ў Мінску. ![]() Нарадзіўся 17 мая 1959 года ў вёсцы Станева каля Святой Ліпкі. У 1985 годзе атрымаў святарскае пасвячэнне. Скончыў факультэт тэалогіі і духоўнасці ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Цяпер — кіраўнік супольнасці езуітаў у Калішы, кусташ санктуарыя Сэрца Езуса Міласэрнага, дырэктар і адміністратар мясцовага рэкалекцыйнага дома айцоў езуітаў у Калішы, а таксама прадстаўнік Душпастырскай рады Калішскай дыяцэзіі.
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |