Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(2)/1996
На кніжнай паліцы
Нашы сьвятыні
Постаці
Постаці

З ВЕЧНЫХ СНЯГОЎ – У ВАШЫЯ ХАТЫ
Постаці

КСЁНДЗ БАЛЯСЛАЎ ГРАМС
Пошукі і знаходкі
Пошукі і знаходкі

НЕВЯДОМЫ СЕРГІЕВІЧ
Роздум аб веры

ШЭСЬЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Нашы сьвятыні
Пераклады
Пераклады
Вандроўкі па Беларусі
Пра самае важнае
Проза

КРЫЖ ВЕРЫ І НАДЗЕІ
Проза

СУСТРЭЧА
Паэзія

ТРОІЦА. ДУХАЎ ДЗЕНЬ
Сведчаць архівы

CУПРАЦЬСТАЯННЕ
З жыцця Касьцела
З жыцця Касьцела

Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтэк кансэкруе алтар катэдры.
Зянон ЗАГОРСКІ

КАНСЭКРАЦЫЯ КАТЭДРЫ Ў МАГІЛЁВЕ

13 ліпеня 1996 г. у Магілёве адбылася кансэкрацыя катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (св. Станіслава).

Рытуал праводзіў кардынал Казімір Свёнтэк. Ва ўрачыстасцях узялі ўдзел каталіцкія святары лацінскага і візантыйскага абрадаў, апостальскі візітатар грэка-католікаў Беларусі а. Сяргей Гаек

Магілёўскія кармеліты пачалі будаўніцтва касцёла ў 1633 годзе. Пазней барокавы храм звонку быў перабудаваны ў стылі класіцызму. У касцёле знаходзяцца вядомыя ў Беларусі роспісы XVII стагоддзя.

У 1989-1996 гадах інтэр’ер катэдры аднаўляўся спачатку Дзяржаўнымі рэстаўрацыйнымі майстэрнямі, а пасля – рэстаўрацыйнай філіяй Беларускай Каталіцкай Грамады.

Да кастрычніцкага перавароту 1917 г. тут размяшчалася сядзіба Магілёўскага каталіцкага мітрапаліта, духоўная ўлада якога сягала ад Пецярбурга да Уладзівастока. У 1937 годзе расстралялі апошняга ў Магілёве ксяндза, а ў 1946 годзе катэдру зачынілі.

13 ліпеня 1990 года адбылася ўрачыстасць, прысвечаная вяртанню касцёла вернікам. Першая святая Імша пасля доўгага перапынку адбылася на Каляды, а 7 ліпеня 1991 г. – інгрэс арцыбіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Апостальскага адміністратара Пінскай дыяцэзіі Казіміра Свёнтка.

         
Ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк   Ксёндз Уладзіслаў Блін, пробашч Магілёўскай катэдры.   Магілёўская катэдра. Выгляд з боку.

    

Здымкі з урачыстасці ў Магілёве З. Загорскага.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY