Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(20)/2002
Мастацтва
Юбілеі (Да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы)
Пра самае важнае
Haereditas

МАЕ ПАДАРОЖЖЫ

АПАВЯДАННІ
Мастацтва
У свеце Бібліі
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

ЗАБОЙЦА АНЁЛА
Постаці

ПРАЛАТ СТАНІСЛАЎ ШАНТЫР
Культура
Пра самае важнае

Ірына БАГДАНОВІЧ

СПАВЯДАЛЬНІК НАРОДНАЙ ДУШЫ: ПРОЗА КАЗІМІРА СВАЯКА

Казімір СВАЯК. Апавяданні

Слынны заходнебеларускі паэт і святар Казімір Сваяк (Кастусь Стаповіч, 1890—1926), падзвіжнік беларускага нацыянальнага руху, забыты на шмат гадоў у савецкія часы айчынным літаратуразнаўствам, ужо на працягу больш чым дзесяці гадоў актыўна вяртаецца ў свядомасць сучаснікаў. Праз яго паэзію адкрываецца багаты свет вобразаў і пачуццяў, прамаўляюцца патаемныя думы пра Беларусь аднаго з лепшых і самаахвярных яе сыноў. Яго паэзія не падобная на звыклыя рытарычныя ўзоры «бурапеннага» часу, хаця была таксама абуджаная яго хвалямі, надзеямі на гістарычныя перамены ў лёсе беларускага народа. Як паэт К. Сваяк адбыўся ў поўнай меры, хоць занадта рана пайшоў з зямнога жыцця ў вечнасць. Ён паспеў выдаць кнігу вершаў «Мая ліра» ў Вільні ў 1924 г. Ксёндз Казімір Сваяк годна і цярпліва выконваў сваё святарскае прызначэнне і быў шматграннай творчай асобай, але, бадай, паэт засланяў у ім усе астатнія творчыя амплуа. А ён жа быў адмысловым публіцыстам, тонкім крытыкам і бліскучым апавядальнікам, майстрам мастацкай прозы. На старонках каталіцкай газеты «Беларус» пасля паэтычнага дэбюту ў 1913 г. з’явіліся некалькі апавяданняў К. Сваяка «Ганулька» і «Мікодам», у якіх пазначылася майстэрства аўтара дакладнымі штрыхамі маляваць карціны народнага жыцця, ствараць яркія народныя характары. У пазнейшы час на старонках віленскай газеты «Беларуская крыніца» часта з’яўляліся іскрыстыя сваім добрым гумарам апавяданні пра кемлівага «прастачка» Юрку-беларуса або бывалага Янку-ваяку, праз вобразы якіх аўтару ўдавалася перадаць хараство і цэльнасць душы простага чалавека, яго назіральнасць і наіўную мудрасць, не сапсаваную цывілізацыяй і багаццем шчырасць натуры. Праз «народныя» апавяданні К. Сваяка праступала ўся складаная «перадапакаліптычная» тагачасная рэчаіснасць у яе вялікіх і дробных, смешных і трагічных праявах. Проза К. Сваяка ўражвае жанравай дынамікай, багаццем камічных калізій, разнастайнасцю з’яваў жыцця, уключаных у кола мастацкага асэнсавання. Яна літаральна іскрыцца майстэрствам жартоўных сцэнак, непераўзыдзеным хараством жывой народнай мовы. К. Сваяк як ніхто бліскуча валодаў таксама жанрам філасофскага апавядання, навэлы-рэфлексіі, у якіх фармуляваў сваё ідэйнае і духоўнае крэда. Прапануем чытачам «Нашай веры» некалькі ўзораў мастацкай прозы Казіміра Сваяка (пры транслітэрацыі з лацінкі намі захаваны моўныя асаблівасці арыгіналу).

Казімір СВАЯК. Апавяданні


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY