Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(27)/2004
Юбілеі
Галерэя
Мастацтва
Пераклады

ЦЯРПЕННІ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
Хрысціянская думка
На шляху веры
Сведчаць архівы

КАШТОЎНАЯ КРЫНІЦА ГІСТОРЫІ
Архіўная старонка
Паэзія

ВЕРШЫ
Бібліятэка часопіса «Наша вера»

ЖЫЎ ДЛЯ БЕЛАРУСІ
Пераклады

ПОЙДЗЕМ ЗА ІМ!

НЕВЯДОМЫ ДАНТЭ

ВЕРШЫ
Memoria

АДНО ІМЯ ЛЮБОВІ
Нашы святыні
Юбілеі

СЫН БРАНІСЛАВА ТУРОНКА
Проза
Музыка
Вандроўкі

ВАРАЖСКІМ ШЛЯХАМ

Герхард АЛЬБЕРТ

Рэлігійны дыялог
і прымірэнне праз
мастацтва

(урывак з даклада)

(...) Доўгі час Касцёл быў найлепшай, калі не адзінай, айчынай для розных відаў мастацтва, і вось, з пачаткам новага часу, яно адмяжоўваецца ад гэтай сувязі, па меншай меры, у Заходняй Еўропе. Праваслаўны свет перажыў розныя іншыя працэсы, але і яны прывялі да аналагічнага выніку. Нарэшце, наш час вызваліў мастацтва ад гэтага, а таксама ад прыхільнасці да вызначанага выяўленчага канону, што прывяло да ўзнікнення трывалай шматзначнасці паняцця мастацтва, якая ўзрасла ў век мультымедыя — век новых магчымасцяў для стварэння, распаўсюджвання і рэпрадукцыі твораў мастацтва. У гэтым «полі напружання» дыялог з выкарыстаннем мастацтва азначае вялікі выклік Касцёлу і рэлігіі. Наколькі цяжкі гэты дыялог, можна назіраць усюды, дзе на мове сучаснага мастацтва павінна фармавацца новая касцёльная прастора, альбо дзе робяцца спробы інтэграваць заняткі мастацтвам у працэс вывучэння тэалогіі і навучання святароў. Такім чынам, што датычыць мастацтва ў адпаведнасці з яго сучасным значэннем як агульнай платформы для рэлігійнага дыялогу, сёння нельга задавольвацца відавочнымі адказамі.

Дапаможны біскуп Кёльна Фрыдхельм Гофман, які ў Каталіцкім Касцёле Германіі лічыцца вядучым прадстаўніком дыялогу паміж Касцёлам і мастацтвам, некалькі гадоў назад на пытанне, чаму ў Касцёле здавён надаецца такое вялікае значэнне мастацтву, адказаў так: «Бо мастацтва непасрэдна ўдзельнічае ў Божым акце стварэння!».

Пры гэтым ён спаслаўся ў першую чаргу на дакументы Другога Ватыканскага Сабору: «Да самых высакародных заняткаў творча адоранага чалавека з поўным правам прылічваюць выяўленчае мастацтва і музыку, у прыватнасці, рэлігійнае мастацтва і яго найвышэйшую форму — сакральнае мастацтва. Па сваёй сутнасці яно звернута да бясконцай прыгажосці Бога, якая так ці інакш павінна знайсці сваё выяўленне ў творах мастацтва, створаных чалавекам; і яны тым болей прысвечаны Богу, Яго хвале і праслаўленню, калі перад імі не пастаўлена ніякая іншая мэта, як толькі ў пабожным ушанаванні накіроўваць думкі і пачуцці людзей да Бога» (Другі Ватыканскі Сабор, Канстытуцыя аб святой літургіі Sacrosanctum Concilium, 112).

У гэтым нанава адкрытым фундаментальным хрысціянскім разуменні мастацтва як стваральнай сілы чалавека, якая мае сваё паходжанне ў самім яго Створцы, зноў могуць зблізіцца заходняя і ўсходняя традыцыі.

Глядзі таксама
Крыстына ЛЯЛЬКО. ДЗЕЛЯ ДУХОЎНАГА АБНАЎЛЕННЯ ЕЎРОПЫ


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY