Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(27)/2004
Юбілеі
Галерэя
Мастацтва
Пераклады

ЦЯРПЕННІ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
Хрысціянская думка
На шляху веры
Сведчаць архівы

КАШТОЎНАЯ КРЫНІЦА ГІСТОРЫІ
Архіўная старонка
Паэзія

ВЕРШЫ
Бібліятэка часопіса «Наша вера»

ЖЫЎ ДЛЯ БЕЛАРУСІ
Пераклады

ПОЙДЗЕМ ЗА ІМ!

НЕВЯДОМЫ ДАНТЭ

ВЕРШЫ
Memoria

АДНО ІМЯ ЛЮБОВІ
Нашы святыні
Юбілеі

СЫН БРАНІСЛАВА ТУРОНКА
Проза
Музыка
Вандроўкі

ВАРАЖСКІМ ШЛЯХАМ

№ 1 (27) 2004

Чарговы нумар часопіса «Наша вера» пачынаецца віншаваннем рэдакцыі, адрасаваным арцыпастыру беларускіх католікаў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Апостальскаму Адміністратару Пінскай дыяцэзіі кардыналу Казіміру Свёнтку з нагоды 65-гадовага юбілею яго святарства. (>>)

У рубрыцы «Галерэя» мастацтвазнаўца Валеры Буйвал знаёміць чытачоў з чарговым шэдэўрам сусветнага мастацтва – працай Альбрэхта Дзюрэра «Чатыры апосталы», якая захоўваецца ў Мюнхенскай старой пінакатэцы. (>>)

Кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Ярашэвіч разважае пра сюжэт Крыжовага шляху Хрыста ў беларускім мастацтве. (>>)

Пад рубрыкай «Пераклады» змешчаны паэтычныя тэксты Гэнрыцы (Пікандэр) («Цярпенні паводле Мацвея») у перакладзе з нямецкай мовы Васіля Сёмухі. (>>)

У новай рубрыцы часопіса «Хрысціянская думка» падаецца інтэрв’ю галоўнага рэдактара часопіса Крыстыны Лялько з доктарам Герхардам Альбертам (Фрайзінг), у якім ідзе гаворка пра дзейнасць арганізацыі Renovabis і працу Фонда паяднання. (>>)

У рубрыцы «На шляху веры» змешчана інтэрв’ю пісьменніцы Ірыны Жарнасек з пробашчам касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) у Мінску Міхалам Сапелем, у якім святар разважае пра складанае пытанне збаўлення чалавека Богам. (>>)

Гісторык Уладзімір Дзянісаў прапануе чытачам візітнае апісанне мінскага залатагорскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (дакументы датаваныя 1908 г.). (>>)

У архіўнай старонцы, якую вядзе вядомы беларускі даследчык Язэп Янушкевіч падаюцца матэрыялы з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, у якіх апавядаецца пра змаганне нашых продкаў за сваю веру. (>>)

У рубрыцы «Паэзія» змешчана нізка вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. (>>)

У раздзеле «Проза» перакладчыца Наталля Мазоўка прапануе чытачам апавяданне Генрыка Сянкевіча «Пойдзем за Ім!». (>>)

Даследчыца італьянскай літаратуры Аксана Данільчык змясціла пачатак свайго перакладу вялікай працы Дантэ Аліг’еры «Пра народнае красамоўства», у якім аналізуецца станаўленне літаратурнай італьянскай мовы (праца будзе друкавацца на працягу года). (>>)

У рубрыцы «Пераклады» чытачам прапануюцца вершы каталіцкага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка, грамадскага дзеяча Мацея Юзафа Канановіча, а таксама ўспаміны Дануты Бічэль пра гэтага неардынарнага чалавека і творцу. (>> | >>)

У рубрыцы «Нашы святыні» друкуецца працяг артыкула доктара мастацтвазнаўства Тамары Габрусь «Святыні ордэна прапаведнікаў», у якім апавядаецца пра дамініканскія кляштары Беларусі. (>>)

75-годдзю з дня нараджэння знакамітага гісторыка Юрыя Туронка прысвечаны матэрыял Язэпа Янушкевіча «Сын Браніслава Туронка», у якім аўтар разважае пра жыццёвы і творчы шлях цікавага чалавека і вучонага. (>>)

«Князь Кейстут – вязень Марыенбургскага замка» – так называецца ўрывак з кнігі Кастуся Цвіркі «Край легенд», які рэдакцыя прапануе сваім чытачам з нагоды юбілею аўтара, вядомага паэта, перакладчыка, фалькларыста, этнографа, кандыдата гістарычных навук. (>>)

У рубрыцы «Вандроўкі» змешчаны матэрыял Валерыя Буйвала «Варажскім шляхам», які знаёміць чытачоў з гісторыяй шведскага хрысціянства. (>>)

Ксёндз Юры Быкаў у рубрыцы «Новае выданне» прапануе свае развагі пра чарговую кнігу ў выдавецтве «Pro Christo» – манаграфію доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана «Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі» (2004 г.). (>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY