Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(3)/1997
На кніжнай паліцы
Нашы святыні

ЗАГАДКАВАЯ І СТАРАЖЫТНАЯ
Навяртанне
Да юбілею 2000 года
Мастацтва

АПОСТАЛ ДУХОЎНАСЦІ

«Я ЎКЛАНІЎСЯ ЯМУ»
Роздум аб веры

ШЭСЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Пераклады

ВЕРШЫ
Пра самае важнае

ПАНЕ, НАВУЧЫ НАС МАЛІЦЦА...

КРЫЖ ПРЫДПРОЖНЫ
Жыццё ў законе

НА ВЕРНАСЦЬ ХРЫСТУ
Драматургія

...І ЗНОЙДЗЕШ СУЦЯШЭННЕ
Паэзія

ВЕРШЫ
Сведчаць архівы

ПУНКЦІРЫ ЦЯРНІСТАГА ШЛЯХУ
З жыцця Касцёла

ПЕРЭГРЫНАЦЫЯ
МАЦІ БОЖАЙ ФАЦІМСКАЙ ПА БЕЛАРУСІ

Фацімская Маці Божая ў выяве прыгожай фігуры, якую прывёз з Фацімы арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк, распачала 1 мая ў Пінскай катэдральнай базыліцы сваю перэгрынацыю па нашым краі.

Старажытная святыня шырока і гасцінна расчыніла перад Ёю свае дзверы і ва ўрачыстай працэсіі святароў з усяе Беларусі, законнікаў і законніц, шматлікіх вернікаў, дзяцей і моладзі пад ўзнёслае «Ave Maria» фігура Маці Божай Фацімскай была ўнесена ў святыню і заняла сваё пачэснае месца на ўпрыгожаным троне збоку ад галоўнага алтара.

І на нейкае імгненне далёкая партугальская Фаціма стала такою блізкаю і асязальнаю тут, у гэтай Пінскай святыні, упрыгожанай старажытнымі гербамі беларускіх гарадоў, што сімвалізуюць шлях Маці Божай па нашым краі. Трое дзетак, акурат ва ўзросце Францішка, Люцыі і Жасінты – тых вядомых ва ўсім свеце фацімскіх пастушкоў, якім аб’яўлялася Божая Маці, – такія ж смуглявыя, апранутыя ў партугальскія народныя строі, на мілагучнай партугальскай мове сардэчна і ўсхвалявана першымі прывіталі Фацімскую Пані і ўсклалі да Яе падножжа вясновыя краскі беларускага краю.

Пасля Маці Божую вітала мясцовая моладзь, законныя сёстры, вернікі...

Напачатку ўрачыстай Святой Імшы, у якой прымаў удзел нунцый Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі, да ўсіх прысутных з пранікнёным словам звярнуўся кардынал Казімір Свёнтэк. Ён прывітаў Маці Божую з Фацімы ад імя ўсяго святарства на Беларусі. Арцыбіскуп адзначыў, што Маці Божая Фацімская ўвайшла ў Пінскую катэдральную базыліку ў асаблівы дзень, у дзень кансэкрацыі святыні, якая адбылася 1 мая 1730 года. Здзейсніў кансэкрацыю ў той далёкі майскі дзень біскуп Луцкі і Брэсцкі Стэфан Рупнеўскі...

Далей Яго Эмінэнцыя зазначыў, што фігура Маці Божай Фацімскай наведе ў гэтым годзе парафіі Пінскай і Гродзенскай дыяцэзій і з мая 1998 г. працягне сваю перэгрынацыю ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

«Я перакананы, што гэтая пілігрымка Маці Божай Фацімскай у Яе фігуры ажывіць рэлігійнае жыццё краю, наблізіць людзей да Бога і паспрыяе збліжэнню ўсіх веравызнанняў...» – сказаў кардынал Казімір Свёнтэк.

У часе ўрачыстага набажэнства было прачытана пасланне, атрыманае з Апостальскай Сталіцы ў сувязі з гэтаю знамянальнаю падзеяй. У ім перадаецца радасць Святога Айца з нагоды пачатку перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай па Беларусі і благаслаўленне Яго Святасці для ўсяго Касцёла ў нашым краі. Пасланне было прачытана на італьянскай, беларускай і польскай мовах. Па-італьянску яно прагучала з вуснаў нунцыя Апостальскай Сталіцы арцыбіскупа Дамініка Грушоўскага.

У канцы набажэнства, каля падножжа фігуры Маці Божай Фацімскай, пробашч Пінскай катэдральнай базылікі а. Станіслаў Паўліна прачытаў акт прысвячэння свае парафіі Маці Божай...

Так хвалююча і надзвычай урачыста распачалася пілігрымка фігуры Фацімскай Пані па святынях Беларусі. Хочацца спадзявацца, што Яна, Маці Божая з Фацімы, увойдзе не толькі ў нашыя касцёлы, але і ў нашыя сэрцы і пераменіць іх, і ўмацуе нашу веру, і раз’ясніць нашыя душы надзеяй на міласэрнасць Яе Боскага Сына. Толькі кожны з нас павінен таксама духова падрыхтавацца да наведзінаў Маці Божай Фацімскай і з радасцю выйсці Ёй насустрач.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY