Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(3)/1997
На кніжнай паліцы
Нашы святыні

ЗАГАДКАВАЯ І СТАРАЖЫТНАЯ
Навяртанне
Да юбілею 2000 года
Мастацтва

АПОСТАЛ ДУХОЎНАСЦІ

«Я ЎКЛАНІЎСЯ ЯМУ»
Роздум аб веры

ШЭСЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Пераклады

ВЕРШЫ
Пра самае важнае

ПАНЕ, НАВУЧЫ НАС МАЛІЦЦА...

КРЫЖ ПРЫДПРОЖНЫ
Жыццё ў законе

НА ВЕРНАСЦЬ ХРЫСТУ
Драматургія

...І ЗНОЙДЗЕШ СУЦЯШЭННЕ
Паэзія

ВЕРШЫ
Сведчаць архівы

ПУНКЦІРЫ ЦЯРНІСТАГА ШЛЯХУ
З жыцця Касцёла


Ян Леаньчук – польскі паэт, перакладчык, гісторык літаратуры і культуры. Нарадзіўся ў 1950 годзе ў Лубніках на Беласточчыне. Выдаў кнігі вершаў «Rachunek», «Duszna noc», «Żertwa», «Wiersze wybrane» і інш. Перакладае з беларускай мовы. Старшыня Беластоцкага аддзялення Саюза польскіх пісьменнікаў. Жыве ў родных Лубніках.
 

* * *

уцякаюць дарогі
аддаляюцца гарызонты
слабнуць ногі
і сэрца прагне адпачынку

кропля поту
выступае слязою
змучанага цела

не ведаю Божа
дзе прыпыніцца
каб схавацца ў цень сну
запоўненага летам
колькі спеваў дрэў нявыслуханых
колькі сцежак нявытаптаных
колькі ўзрушэнняў нявымаўленых

колькі цішыні _ _ _

загоны й барозны
і урастанне
у пакору зямлі

* * *

Ты пакінуў нас Пане у свеце чужых сцен
на якіх хворыя блюзнерствам дзеці
пішуць ліпкія й ненавісныя словы

побач пясочніца
у ёй тысячы пясчынак
прыгавораных да суседства

паблізу дрэвы кудлачаныя ветрам
губляюць лісце й сухія галіны

і плывуць аблокі як у маленстве
пераўтвораныя ў статкі авечак
на нічыйнай пашы

і сонца пасылае нам усмешкі
і матыль узлятае у цішы
да неба

і чужыя сцены прылягаюць шчыльней

паслухмяны наканаванню
аддаляюся
пакорліва

сцены на якія дзеці глядзяць з жахам

уцякаюць у пясочніцы
каб будаваць свае крохкія
каралеўствы

* * *

хацеў бы прыняць любові дар
хоць сон мой сплямлены болем
самота без рэха
дзверы замкнёныя злым словам
а паспешлівыя вершы аддаляюць твары

так цяжка паверыць у чало схіленага
неба
над сэрцам кульгаючым
паблытаным сказам
калі крок непаслухмяны і задыхаюцца
лёгкія

так цяжка несці ў сабе
Кнігу Спазнаную

але дзень той надыдзе
і дарога да Дому
пасярод лугоў забытых
слоў простых і поўных надзеі

дзверы прыадчыненыя
цярпліва
чакаюць

* * *

адыходзячы
пакідаеш час
дзверы непрымкнёныя
і клямку надзеі
калісьці
вырашыш ачысціць
сваё імя
час падзяліць
паміж памяццю
і забыццём
бачыш за сабою
як час скарачае табе
дарогу
уцёкаў

* * *

а можа Хрысце адно слова
запаліў у зорцы Віфлеемскай
у асфальце знойдзеш нашыя сляды
ва ўцёках у паблытаныя радкі

а можа Хрысце сыдзеш з неба
вып’еш піва ў мёртвы вечар
закашляеш калі ноч заспячае
хрыплы рэфрэн сцёртай песні

а можа Хрысце сказ хоць адзін
паўторыш у пустых сценах хаты
калі сусед рукі свае вымые
у вечаровы спеў у сон пасцелі

а можа Хрысце тут застанешся
калі грыб са сцяны змушае змоўкнуць
паўторыш свой покліч
апостал вернецца ранішнім спевам

а можа дарогі ў Дамаск
выбегуць спалоханыя ў поле
і ніхто пераможаны не вернецца
каб слова Тваё выпяваць у час нядолі

ЛІТАНІЯ
Багдану П.

на стале ляжыць хлеб
насычаны нашым голадам
з голаду нашая прага
прага крата
крот выйшаў за святлом
вярнуўся сляпым

на стале ляжыць хлеб

вось Божа
наш сэнс

* * *

Хрыстос прыпыніўся
азяблы на золку
зледзянелыя рукі да крыжа прыраслі
хтось падбег
хацеў памагчы
хтось сказаў – прыпыніся –
Хрыстос крыж так палюбіў
што адрынуў жыццё –
рэштку намераў скалечылі
з боку кроў зацвіла
і Іуда зарагатаў
несучы пацалунак

* * *

мая ікона з палёў сытнага хлеба
поўная бляску малітва
расспяваная

межамі чалавечых сцен
атуленых дамоў
нязмытымі слязьмі

шашалем як пацеры
што точаць сумленне

мая ікона маці сляпых
слоў раптоўных як нажы
сямі дзён балесных

куды маю ісці
калі дзень ужо на змярканні _ _ _

усё цямнейшыя твары
у разадраных гарызонтах
дай святла крошку як хлеба

Маці мая перад Табою болі мае складаю
скалечаныя гады
памылковым пытаннем _ _ _

куды маю ісці _ _ _

блякнуць сны ў журбе па ясных палянах
ілжывыя пейзажы вышыванак

Маці мая
ікона
цярплівая да скону
выправі мяне з калыскі
ліповага сну

сну маленства дазволь ступнёю зямлі
даткнуцца
і кроў з’яднай з зямлёю
каменем
і болем

можа сагнутыя калені
водар лясоў і ціша
пад пялюшкаю неба
суцішаць плач нечаканы

Маці мая
малітва
вершу абуджаны _ _ _

Пераклад Галіны Тварановіч


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY