Крыстына ЛЯЛЬКО
СВЯТОЙ ПАМЯЦІ ЯНА ПАЎЛА ІІ
Паводле Шымана Бабухоўскага
Малюнак У. Вішнеўскага
Кіпарысавы човен на хвалях далоняў
Твае жалобнае варты –
адплываеш у вечную далеч,
малітвай свету абняты.
Вольны ўжо ад цярпення й болю.
Табе нашых слёз не трэба.
Вецер – Руах
*
– Кнігу загорне
і насцеж адчыніць Неба...
* Руах (габрэйск.) – Дух.