Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(40)/2007
Галерэя
Год паклікання да святасці

INVICTI ATHLETAE CHRISTI

СВЯТЫ АНДРЭЙ БАБОЛЯ НА АБРАЗЕ ХЕНРЫКА МУСЯЛОВIЧА

МАЛІТВА ДУШАЎ

СВЯТЫ АНДРЭЙ БАБОЛЯ
На кніжнай паліцы
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Падзеі
Пераклады

РАДЗІВІЛІЯДА

КАРАЛАМАХІЯ

БАГІ ПАГАНЦАЎ
Юбілеі
Пераклады

НА ЖЫЦЦЁ МАДОННЫ ЛАУРЫ
Вера & Cultura

КРЫЗІС ІДЭНТЫЧНАСЦІ
Інтэрв'ю
Практыкум

ПРАРОК САФОНІЯ
Паэзія

ВЕРШЫ
Проза
Эпісталярый

ЛІСТЫ ДА ДАНУТЫ БІЧЭЛЬ
Асвета

* * *
Лепш марудна – але да мэты,
Лепш пакутліва – ды расці,
Як расце пры дарозе кветка.
Да спатолі душу вясці.

А яна ж, цягавітая пчолка,
Адусюль прынясе пылок.
То ёй горача, то ёй золка,
То адводзяць спакусы ўбок.

І як крылцы дажджом намочыць,
Апануе яе адчай.
(Хто за ўласнай душой не сочыць,
Той і Бога не чуе – знай!)

Вушы б мелі – усе б пачулі,
Як маркоціцца:
            – Дзе мой вулей?


 

Дабравесце

Меў выгляд маланкі,
Калі гаварыў:
«Не шукайце між мёртвых
Жывога!»
Гэтай весткай сваёй
Ён людзей акрыліў
І наблізіў хоць крышку
Да Бога.


 

Калі...

Калі мы не можам
          пазбыцца віны?
Калі адчуваем, што мы не адны?
Калі – над грудочкам –
          высочвае нас
Няўмольны
          і ўсё-ткі паблажлівы час?
Калі у наступнае ладзім масты?
На Радаўніцу і на Дзяды.


 

Колькі можна?

Дык колькі можна
                    грэх успамінаць,
Сябе бесперапынна распінаць?

Ну так, было. Твайго чарнавіка
Не перапіша нанава рука.

Не вернешся,
          каб гладзенька пражыць,
Каб перайначыць,
          выправіць,
                    змяніць.

Так склаўся лёс як склаўся.
                    Сапраўды,
Калі шкадуеш – блізка да бяды.

Вось і кажу: хай дрэннае хутчэй
Развеецца,
          цяжар спадзе з плячэй.

Няхай усё, што мучае, баліць,
У пакаяльным полымі згарыць.


 

* * *
Любоў ліслівай не бывае.
Яна слугуе і трывае.
Падчас суроваю бывае,
Калі бязладдзе выкрывае.

Любоў ліслівай не бывае.


 

* * *
У Бога многа не прасіце.
Яму адтуль і так відно,
Чаго мы варты,
                    выш ці дно
Нам забяспечаны ў нябыце.

 

* * *
Хто пераможа –
         апрануты ў белае будзе.
Вось мы адзін за адным,
         і хай судзяць нас людзі.

Светлае войска
         імкліва мячы натачыла.
Ў небе таксама двубой:
         ідзе сіла на сілу.

Тыя вузлы, што за жыццё
         мы ўсе завязалі,
Будуць развязаны лёгка,
         і зроўняцца шалі.

Там разглядаюцца
         нашы зямныя намеры,
Там адчыняюцца
         колісь закрытыя дзверы.

Там вырашаюцца
         нашы зямныя пытанні.
Што прарывае –
         хутка балець перастане.


 

* * *
Я пры жыцці цябе аплакала,
Слязамі горкімі закапала
І зразумела ў нейкі міг:
Ты не прычына бед маіх.

Цябе выхоўвала дарма:
Прычына гэта – я сама.


 

* * *
Хто маці сцураўся,
Каму не баліць,
Хто ў норцы сваёй, халадзеючы,
Спіць,
Хто жыцце марнуе
У спрэчцы з сабой –
Той будзе разбуджаны
Суднай трубой.

І дзесь угары,
Аглядаючы свет,
Архангел рыхтуе, відаць,
Інструмент.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY