Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(41)/2007
Галерэя
Год паклікання да святасці

ПАКІНУЦЬ СЛЕД НА ЗЯМЛІ

РАДАСЦЬ ДУХУ
На кніжнай паліцы
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Пераклады

«КВЕТАЧКI» ПА-БЕЛАРУСКУ

СВЯТЫ ФРАНЦІШАК
Паэзія

ОЙЧА НАШ...
ВЕРА & CULTURA
Нашы святыні
Мастацтва
Юбілеі

З ДАВЕРАМ ДА ІСНАГА
Пераклады

БЕЛА-ЧОРНЫ СВЯТЫ

УСІМ НАШЧАДКАМ
На кніжнай паліцы

ВЫЗНАЧАНЫМІ СЦЕЖКАМІ
Практыкум

КОДЭКС СВЯТАСЦІ
Мастацтва

МАЙСТАР СВЯТЛА

Кс. бп. Антоні ДЗЯМ’ЯНКА

ПАКІНУЦЬ СЛЕД НА ЗЯМЛІ

Чалавек, жывучы на пэўнай тэрыторыі, пакідае там свой след — працай, талентам, цнатлівым жыццём. Ён робіць зямлю вакол сябе больш адметнай. У абвешчаны Год святасці мы асаблівым чынам разважаем аб пакліканні да святасці, засяроджваем увагу на тых асобах, якія жылі перад намі ў нашай Бацькаўшчыне і вызначыліся святасцю жыцця. У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўспаміны пра такіх людзей звязаны з пэўнымі мясцовасцямі. У Бабруйску і Нясвіжы больш за 350 гадоў таму назад вёў душпастырскую дзейнасць святы Андрэй Баболя, апостал еднасці Касцёла; у Барысаве апошнія хвіліны жыцця правёў ксёндз Генрых Глябовіч; у Пяршаях працавалі благаслаўлёныя францішкане айцец Ахілес Пухала і айцец Генрых Стэмпень; у Магілёве вяла працу благаслаўлёная Баляслава Лямэнт. Адметны след пакінулі таксама Слугі Божыя, беатыфікацыйны працэс якіх знаходзіцца на розных стадыях. Гэта Слуга Божы біскуп Зыгмунт Лазінскі, які быў Мінскім біскупам, Слуга Божы біскуп Баляслаў Слоскан, Апостальскі Адміністратар Магілёўскай архідыяцэзіі, які памёр у Бельгіі ў 1981 г., гэта таксама айцец Фабіян Малішэўскі са Стоўбцаў, Слуга Божы ксёндз Міхал Сапоцька з парафіі Забрэззе, што на Валожыншчыне, спаведнік святой Фаустыны Кавальскай. Упрыгожыла родную зямлю сваім цнатлівым жыццём і ахвяраю за сем’і і благаслаўлёная сястра Стэла Мардасевіч, якая аддала жыццё за бліжніх у жніўні 1943 г. разам з дзесяццю іншымі сёстрамі з Супольнасці Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.

У наступную гадавіну яе нараджэння для неба (так Касцёл акрэслівае дзень мучаніцкай смерці святых) неабходна прыгадаць гэтую асобу, пачатак жыцця якой звязаны з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Стэла Мардасевіч нарадзілася 14 снежня 1888 г. у вёсцы Цясноўка Нясвіжскага павета, была ахрышчана ў парафіяльным касцёле ў Клецку, выхоўвалася ў пабожнай сям’і, потым атрымлівала адукацыю ў Вільні, дзе і ўступіла ў Супольнасць Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. У міжваенныя гады была настаяцельніцай кляштара ў Наваградку. Сёстры займаліся хрысціянскім выхаваннем моладзі пры фарным касцёле, гістарычнай святыні, якая была пабудавана амаль што адразу пасля хрышчэння Літвы (1395 г.) на месцы капішча, дзе язычнікі пакланяліся сваім боствам. Наваградская святыня была сведкай каранацыі Уладзіслава Ягайлы, караля Вялікага Княства Літоўскага, хросту Адама Міцкевіча, а таксама гераічнага служэння Богу і людзям сясцёр назарэтанак. Сёстры, нібы пшанічныя каласкі даспявалі, сталелі ў святле вечнага агеньчыка наваградскай фары для ахвярнага рашэння, прынятага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У час, калі цякла нявінная кроў, калі некаторыя людзі пагарджалі Божымі запаведзямі, сёстры былі здольныя прынесці сябе ў ахвяру для таго, каб выжылі бацькі сем’яў, святары, настаўнікі, хворыя вязні гітлераўскай турмы ў Наваградку. Сястра Стэла сказала ў такі час ад імя ўсіх сясцёр наступныя словы: «Божа, калі патрэбна такая ахвяра, прымі яе ад нас, якія не маюць абавязкаў перад сям’ёю. Няхай жывуць тыя, хто можа больш за нас патрэбны грамадству».

...Многія фактары ўплываюць на фармаванне чалавека. Магчыма, любоў да чалавека, сям’і і дзетак, якая ў хвіліну выпрабавання вылілася ў гераічны ўчынак сястры Стэлы, узрастала менавіта на роднай зямлі. Хрысціянская духоўнасць бацькоў, родзічаў, суседзяў, парафіянаў, адказнасць за ненароджаных дзяцей, Божая боязь, прывітая з маленства бацькамі, дапамаглі ў крытычную хвіліну праявіць цнатлівасць у найвышэйшай, гераічнай ступені. Помнікі на могілках сведчаць пра глыбокую веру продкаў благаслаўлёнай сястры Стэлы і прыналежнасць да Каталіцкага Касцёла. Рэліквіі сястры Стэлы і яе дзесяці паплечніц знаходзяцца ў наваградскай фары і дапамагаюць пілігрымам у паглыбленні хрысціянскай духоўнасці, а касцёл у Клецку, які аднаўляецца ахвярнай працай парафіянаў, сведчыць пра тое, што вера адраджаецца ў нашчадках тых людзей, з якіх паходзіць благаслаўлёная сястра Стэла Мардасевіч.

Гл. таксама:
:: РАДАСЦЬ ДУХУ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY