Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(48)/2009
Галерэя
Год святога Паўла

ЧАКАННЕ СТВАРЭННЯ
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Пераклады
Даследаванні
ВЕРА & CULTURA
Постаці

ЁН НЁС НАМ ВЕРУ...
Мастацтва

МАЦІ БОЖАЯ БРАСЛАЎСКАЯ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Пераклады
Роздум
Юбілеі

ДЗЕЛЯ ПРАЎДЫ ГІСТОРЫІ
Нашы святыні

У ЧАКАННІ РАСКРЫЦЦЯ
На кніжнай паліцы

ПАЛАНЭЗ ДЛЯ ВАЛАТОВАК
З архіваў часу

№2(48) 2009

 
  

Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам Валерыя Буйвала «Стэфан Лохнэр. Мадонна ў ружовым садзе», у якім аўтар апавядае пра адзін з шэдэўраў гатычнага мастацтва, што з ХV ст. захоўваецца ў Кёльне.

У рубрыцы «Год святога апостала Паўла» друкуецца ўрывак з разважанняў Рамано Гуардзіні «Чаканне стварэння», у якім вядомы тэолаг каментуе Пасланне да Рымлянаў св. апостала Паўла.

У рубрыцы Ad fontes друкуецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом».

Працягваецца публікацыя перакладу «Кветачак святога Францішка».

Вядомы беларускі даследчык Адам Мальдзіс прапануе ўвазе чытачоў сваё даследаванне «Дык якой жа веры быў Францыск Скарына?», у якім сцвярджае каталіцкае веравызнанне слыннага першадрукара.

Да тысячагоддзя мучаніцтва св. Бруна-Баніфацыя і першай згадкі назвы «Літва» падрыхтаваны артыкул Алеся Жлуткі «Ён нёс нам веру...».

У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «Хрысціянства як духоўная аснова беларускага адраджэння».

Мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч у артыкуле «Маці Божая Браслаўская» апавядае пра гісторыю з’яўлення слыннага абраза ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе.

«Вобраз жанчыны-хрысціянкі ў творчасці Уладзіслава Сыракомлі» — так называецца артыкул літаратуразнаўцы Ірыны Багдановіч, якая ў хрысціянскім кантэксце аналізуе спадчыну вядомага паэта і прапануе ўвазе чытачоў пераклады яго твораў з польскай мовы.

Міхал Вырасткевіч у артыкуле «Сутнасць, сэнс і вартасць працы ў жыцці чалавека» разважае пра працу як пачэсную функцыю асобы, прадугледжаную ў жыцці чалавека Божым планам.

80-годдзю з дня нараджэння вядомага гісторыка, сябра рэдкалегіі часопіса «Наша вера» Юрыя Туронка прысвечана інтэрв’ю «Дзеля праўды гісторыі», падрыхтаванае галоўным рэдактарам часопіса Крыстынай Лялько.

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч разважае пра асобу і творчасць Уладзіміра Конана з нагоды 75-годдзя таленавітага філосафа, аўтара шматлікіх даследаванняў у галіне літаратуры.

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы Васіля Зуёнка, Алеся Чобата і Уладзіміра Мархеля.

Рэстаўратар Аркадзь Шпунт у нататках «У чаканні раскрыцця» разважае пра цяжкую і шчаслівую працу мастака, які не дае святым абліччам сцерціся з палотнаў.

Асобе вядомага даследчыка літаратуры Язэпа Янушкевіча з нагоды яго юбілею прысвечаны артыкул Міхася Скоблы «Паланэз для валатовак», у якім аўтар разважае пра новую кнігу юбіляра — «Зямля кенатафаў».

«Невядомае фота ксяндза Татарыновіча» — так называецца міні-даследаванне краязнаўцы Руслана Равякі, у якім ён расказвае пра сваю калекцыю рэчаў, звязаных з беларускім рухам у Баранавічах.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY