Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(61)/2012
SUMMARY
Благаслаўлёныя Крыжам


«ЦЯРПЕННЕ — НАЙВАЖНЕЙШАЯ ЧАСТКА ПРАЦЫ»
З катэхезаў айца Максімільяна Кольбэ
Постаці

НЕЗВЫЧАЙНЫ І НЕЗАМЕННЫ
Пераклады
Галерэя
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Постаці

РУПЛІВЕЦ НА БОЖАЙ НІВЕ
Нашы святыні

...ТОЛЬКІ КАСЦЁЛ
Memoria


БЕЛАРУСКІЯ ПАМЯТНЫЯ КРЫЖЫ ПАД ТАЙШЭТАМ
Постаці
Літаратуразнаўства
Асобы
Данута БІЧЭЛЬ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Нашы святыні
Мастацтва
Гісторыя

КРЫЖОВЫ ШЛЯХ

№3(61) 2012

 
  

Гэты нумар часопіса распачынаецца «Гісторыяй жыцця святога Максімільяна Марыя Кольбэ». Асобе гэтага мучаніка прысвечаны таксама артыкул Караля Вайтыны «Трыумф насуперак перашкодам». Змешчаны таксама некаторыя катэхезы айца Максімільяна пад агульнаю назваю «Цярпенне — найважнейшая частка працы».

Памяці кардынала Казіміра Свёнтка прысвечаны ўспаміны айца Аркадзя Куляхі OCD «Незвычайны і незаменны».

Друкуецца таксама працяг перакладу Алеся Жлуткі працы Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава» — раздзел VI «Бог як самаіснае існаванне».

У публікацыі мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Мікалай Ге. Тайная вячэра» вядзецца гутарка пра шэдэўр вялікага мастака.

Прапануецца таксама працяг перакладу працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом», зробленага Станіславам Грынкевічам.

Памяці Якуба Дадэркі, першага біскупа Мінскай дыяцэзіі, прысвечаны артыкул літаратуразнаўцы Язэпа Янушкевіча.

Пра 100-годдзе кансэкрацыі касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску піша краязнаўца Віктар Маліноўскі.

Айцец Вячаслаў Пялінак MIC і гісторык Юрась Гарбінскі ў артыкуле «Беларускія памятныя крыжы пад Тайшэтам» распавядаюць пра ўшанаванне памяці архімандрыта Андрэя Цікоты і кс. Адама Станкевіча ў далёкай Сібіры, дзе яны загінулі ў Гулагу за веру ў Хрыста.

Наталля Сяргеенка ў артыкуле «Трагедыя святара Адольфа Філіпа» распавядае пра жыццё святара, якому давялося служыць Богу і людзям у няпросты час.

130-й гадавіне нараджэння Янкі Купалы прысвечаны артыкул літаратуразнаўцы Алены Вальчук «Янка Купала і беларускія святары-адраджэнцы». Памяці паэта пысвечана таксама невялікае эсэ вядомага беларускага даследчыка Уладзіміра Содаля.

Міхась Скобла распавядае пра Зоську Верас (Людвіку Сівіцкую) — адну з самых выдатных асоб у беларускай культуры.

95-й гадавіне нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля прысвечана эсэ Дануты Бічэль «Янка Брыль — носьбіт спакою».

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы вядомых беларускіх паэтаў Сяргея Панізьніка, Пятра Макарэвіча і Міколы Касцюкевіча.

1150-годдзю Полацка прысвечаны артыкул мастацтвазнаўцы Тамары Габрусь «Каталіцкае будаўніцтва ў старажытным Полацку».

Брат Эмануэль Юран прапануе чытачам артыкул «Святы Ян Божы з Вялікай Бераставіцы», у якім распавядае пра скульптуру святога Яна Божага, якая знаходзіца ў Бераставіцы.

Памяці жаўнераў Вялікай Арміі прысвечаны артыкул Андрэя Шпунта «Крыжовы шлях».


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY