РЭЛІГІЙНЫЯ МЕДАЛІ (КАРАНАТКІ)
Каментарый да табліцы

 

МАЦІ БОЖАЯ БЯЛЫНІЦКАЯ

    I. Старажытныя каранаткі
  1. S.G.Паясная выява М. Божай з Дзіцяткам на левай руцэ і жазлом у правай руцэ – зверху і знізу падзяляе надпіс-аблямоўку, галовы з каронамі акружаны промнямі, а Маці Божая пакрыта вэлюмам, Дзіцятка трымае глобус у левай руцэ. – надпіс D.V. Bialynic. A. – BEN. XIV. C. A. D. 1756.
    S.O.Святы ва ўвесь рост з пальмаю ў правай руцэ, вакол галавы німб, з правага боку дрэўца – надпіс: S. ELIAS – PR. O. F. O. CAR. (Pater ordinis fratrum de Carmelo o).
  2. S.G.М. Божая з Дзіцяткам як на папярэдняй, укаранаваныя галовы акружае німб з промнямі ўнутр, надпіс у аблямоўцы: D.V. Bialy – NICENSIS.
    S.O. На пастамэнце галава з каронаю – надпіс у аблямоўцы: Regnvm in – manv ejvs, у прамежку ROma.

    II.Каранаткі, адчаканеныя пазней

  3. S.G.М. Божая як на папярэдніх каранатках, толькі галовы без німба – надпіс у аблямоўцы з правага боку: N.P. BiaŁynicka.
    S.O.Езус, які нясе крыж управа – у аблямоўцы: P. – JEZUS NA –ŚNIPISZKACH W WILNIE.
  4. S.G.М. Божая як на папярэдняй, з надпісам: MATKO BOSKA BIAŁYNICKA, унізе – W.I.
    S.O.Пан Езус на крыжы з надпісам: BOŻE MIŁOSIERDZIA, унізе – W.I.
  5. S.G.Як на папярэдняй.
    S.O.Паясная выява законніка, павернутага ўлева. Перад ім стаіць маленькі Пан Езус – у аблямоўцы зверху – S. ANTONI.
  6. S.G.Як на папярэдняй, толькі меншых памераў.
    S.O.Св. Антоні павернуты ўправа, бярэ на рукі маленькага Езуса, які стаіць перад ім – у аблямоўцы з левага боку – S. ANTONI.
  7. S.G.Як на папярэдняй, толькі меншых памераў.
    S.O.Постаць св. Антонія з Дзіцяткам на левай руцэ і галінкай – у правай, у аблямоўцы – ŚWIĘTY ANTONI.
  8. S.G.М.Божая як на папярэдніх, з надпісам: MATKA BOSKA BIAŁYNICKA MÓDL SIĘ ZA NAMI.
    S.O.Святы абаронца злева кленчыць перад алтаром, на якім знаходзіцца кніжка, а вышэй на аблоках –маленькі Пан Езус – у аблямоўцы – S. ANTONI MOHILOWSKI,PRZYCZYŃ SIĘ ZA NAMI.
  9. S.G.М.Божая як на папярэдніх, толькі сукенка дакранаецца ніжняга краю і з надпісам у аблямоўцы з правага боку: N.P. BiaŁynicka, унізе літары F.W.
    S.O.S.ANTONI Padewski, унізе – адна літара W.
  10. S.G.MATKO BOSKA BIAŁYNICKA MÓDL SIĘ ZA NAMI – без літар ...
    S.O.Законнік, які стаіць на ўзвышэнні. Яго правая рука ўзнята да промняў, у левай трымае кніжку, над галавою яго знаходзіцца анёл з пальмовымі галінкамі, у аблямоўцы надпіс: S. FIDELIS KAPU. MISIO: APOS: I PIERWSZY MĘCZENNIK.

МАЦІ БОЖАЯ БАНІФРАЦКАЯ У ВІЛЬНІ

  1. S.G.М.Божая з Дзіцяткам на левай руцэ, у вышытай сукенцы, якая звісае да ніжняга края, на галовах – кароны, каля галавы М. Божай – зоркавы німб, з надпісам у аблямоўцы N. P. BONIFRATELSKA w WILNIE.
    S.O.Езус нясе крыж направа, у аблямоўцы P – JEZUS NA – SNIPISZKACH w WILNIE.

МАЦІ БОЖАЯ КОДЭНЬСКАЯ

  1. S.G.Выява М. Божай амаль ва ўвесь рост, у вышытай сукенцы, з Дзіцяткам з левага боку, у правай руцэ трымае жазло, на галовах – кароны, М. Божая акружана промнямі. У аблямоўцы надпіс з 2-х радкоў: N. M. PANNA W KO – DNIU NAD BUGIEM SŁYNĄCA – OD R. 1635 – у прамежку 1844.
    S.O.М.Божая з Дзіцяткам на правай руцэ, да якога прылятае птушка, у левай руцэ М. Божая трымае раскрытую кніжку, галовы ў каронах, у аблямоўцы – надпіс: N. M. PANNA W LEŚNY NA PODLASIU SŁYNĄCA OD R. 1683.
  2. S.G.М.Божая, падобная да выявы на папярэдняй, з надпісам-аблямоўкай: MARIA MIRACULOSA CODENSIS.
    S.O.S.BOŻE ZMIŁUJ – SIĘ NAD NAMI. – унізе І. В. Р. Езус на крыжы, пад якім палаючае сэрца і якар.
  3. S.G.М.Божая як на папярэдняй, толькі галаву і рукі М. Божай акружаюць промні, паміж якімі бачныя галоўкі анёлаў, рысы месяца і паўмесяца, а таксама зоркі, акрамя таго, унізе па баках два анёлкі з крыламі – надпіс-аблямоўка: MATKA BOŻA – KODEŃSKA.
    S.O.Як на папярэдняй, толькі надпіс не перарваны: S. BOŻE ZMIŁUJ SIĘ NAD NAMI. – а ўнізе літары А. М.
  4. S.G.MATKA BOŻA KODEŃSKA. М. Божая як на папярэдняй, толькі меншых памераў.
    S.O.SWIĘTA – TRÓJCA. Бог Айцец з Сынам на аблоках, над імі Святы Дух у выглядзе галубка з промнямі.
  5. S.G.Як на папярэдняй.
    S.O.S.ANTONI.
  6. S.G.MATKA BO – ŻA – KODEŃSKA. М. Божая як на папярэдняй, толькі без анёлкаў, промні і г.д., толькі яе галаву і рукі акружае 10 зорак.
    S.O.SWIĘTY ANTONI Z PADWY – унізе А.М.
  7. S.G.MATKA BOŻA KODEŃSKA. М. Божая як на № 15, толькі крыху іншай чаканкі.
    S.O.PAMIĄTKA Z CZĘSTOCHOWY – Чэнстахоўскі кляштар і касцёл.
  8. S.G.У шасцівугольніку, абведзеным унутры пярлінамі, М. Божая Кодэньская, яе галава з каронаю акружана промнямі, па баках дзве галавы і ніжэй два анёлкі з крыламі, надпіс у аблямоўцы: MAT – KA – BOŻA – KO – DEŃ – SKA.
    S.O.У такім жа шасцівугольніку М. Божая Чэнстахоўская – кароны на галовах падтрымліваюць анёлкі – надпіс: S – MARYA – CZĘS – TOC – HOW – SKA.
  9. S.G.MATKA BOŻA KODEŃSKA NA JASNEJ GÓRZE W CZĘSTOCHOWIE. Божая М. прадстаўлена амаль ва ўвесь рост, у вышытай сукенцы, з Дзіцяткам з левага боку і жазлом у правай руцэ, галовы з каронамі, без зорак, промні і г.д.
    S.O.IL EST MORT POUR NOUS. Пан Езус на крыжы.
  10. S.G.Як на папярэдняй.
    S.O.S.MARYA CZĘSTOCHO: М. Божая ў сукенцы з зоркамі, галовы з каронамі, вакол якіх німб з промнямі-зубчыкамі.
  11. S.G. М. Божая ў сукні, што дакранаецца да ніжняга краю, з дзвюма каронамі на галаве, атуленай німбамі з прамянямі, паміж якімі – 12 зорак без надпісу.
    S.O.На тле – надпіс у трох строфах: POD TWOJĄ | OBRONĘ | UCIEKAMY SIĘ | на аблямоўцы: WIZERUNEK N.P.MARYI OSTROBRAMSKIEJ W WILNIE – унізе: F. CHABAUD SC. A PARIS.
  12. S.G.Такі самы, як і папярэдні, толькі большага памеру, а на S.G. прамяністыя німбы з 10-ю зоркамі і ўнізе так, як і на S.O. Літары W.L.

МАЦІ БОЖАЯ ВОСТРАБРАМСКАЯ

  1. S.G.Notre-DAME D’OSTROBRAMA. – унізе N. P. M. O. – М. Божая з дзвюма каронамі на галаве – прамяністы німб з 12-ці зорак.
    S.O.Капліца з Панам Езусам, які нясе крыж, без надпісу, толькі ўнізе тры зорачкі.
  2. S.G.Цалкам як на папярэдняй.
    S.O.Капліца з Панам Езусам і надпіс Р. JEZUS NA GÓRZE – SNIPISKIEY W WILNIE.
  3. S.G.MATKA MIŁOSIERDZIA. М. Божая з дзвюма каронамі на галаве – прамяністы німб з 9-ці зорак – унізе ў прамежку N. P. M. O.
    S.O.Капліца з Панам Езусам, які нясе крыж, без надпісу.
  4. S.G.MATKA MIŁOSIERDZIA. – М. Божая з дзвюма каронамі, німб з 12-ці зорак і промні, па баках N. P. – M. O.
    S.O.Р.JEZUS NA GÓRZE – SNIPISKIEY W WILNIE. Капліца як на папярэдняй.
  5. S.G.N.P.M.OSTROBRAMSKA W WILNIE. М.Божая з дзвюма каронамі, (верхнюю падтрымліваюць анёлкі), німб з 12-ці зорак і промні, з правага боку ў аблямоўцы яшчэ надпіс: CAQUE, FECIT, A PARIS.
    S.O.У жамчужным авале паясная выява святога, павернутага ўправа, які трымае Дзіцятка Езус на левай руцэ, а ў правай –галінку, у аблямоўцы надпіс: SWIĘTY JÓZEFIE, MÓDL SIĘ ZA NAMI. знізу PARIS.
  6. S.G.М.Божая Вастрабрамская з адной каронай на галаве, якую падтрымліваюць анёлкі, вакол галавы промні і зоркі, надпіс: N. P. MARYA OSTROBRAMSKA.
    S.O.Сам надпіс; у сярэднім жамчужным коле SWIĘTA MARYIO | ŁASCE I STRARŻY TWOJEJ | POLECAM DUSZĘ | I CIAŁO MOJE | TERAZ I W GODZINE | MEJ ŚMIERCI. Уаблямоўцы: PAMIĄTKA E.M.M.D. 26.WRZEŚ. 1856 – 1881. R.

МАЦІ БОЖАЯ ТРОЦКАЯ

  1. S.G.Паясная выява М. Божай у вышытай сукенцы, якая дакранаецца да ніжняга края з Дзіцяткам на правай руцэ, на галовах кароны, М. Божая акружана німбам з промнямі, надпіс у аблямоўцы з правага боку: N. P. TROCKA.
    S.O.Надпіс з 5-ці радкоў: MATKO | MIŁOSIERDZIA | POD TWOJĘ | OBRONĘ | UCIEKAMY SIĘ. – у аблямоўцы знізу: CAQUÉ SCULP A PARIS.

МАЦІ БОЖАЯ ВІЛЕНСКАЯ

  1. S.G.На ўкаранаваным сэрцы манаграма Марыі, у аблямоўцы надпіс: CORONATA CORDA CORONAT.
    S.O.На ўкаранаваным выгнутым шчыце надпіс з 3-ох радкоў: QVIS | VT | DEVS. У аблямоўцы: SCUTO CORONASTI NOS. PS: 5. vilne 1750.
  2. S.G.М.Божая ва ўвесь рост, на паўмесяцы з Дзіцяткам на левай руцэ, на галовах кароны, якія падтрымліваюць два анёлкі, знізу па баках дзве асобы, якія кленчаць, над іх галовамі німбы, злева: S. FRAN., справа S. BERN., у прамежку: S. M. VILNEN | ROMA.
    S.O.Анёл з вагамі і мячом у правай руцэтопча цмока (св. Міхал), надпіс з левага боку VIVIT з правага DEVS.

МАЦІ БОЖАЯ ЖЫРОВІЦКАЯ

  1. S.G.У сярэднім коле паясная выява М. Божай з Дзіцяткам на левай руцэ, галовы без карон акружае німб, з правага боку надпіс: В. V. M. ŻYROVICENSIS CORONATA 1730. 19 SEPTEMBER.
    S.O.На круглым шчыце, над якім княская мітра, збоку меч і крыж арцыбіскупа, ніжэй дзве пальмовыя галінкі, знізу перакрыжоўваюцца. У аблямоўцы –надпіс: ET CORONA EXALTATIONIS ECCL 1.
  2. S.G.Цалкам як на папярэднім.
    S.O.Святы, які кленчыць на адно калена, звернуты ўлева, апрануты ў скуру, трымае ў правай руцэ крыж, у левай – каронку – надпіс у аблямоўцы з правага боку: S. HONVPHRIO.