Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(81)/2017
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку

КРЫНІЦЫ НАТХНЕННЯ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
In memoriam

СВЯТАР ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ

КЛЮШЧАНЫ КАЗІМІРА СВАЯКА
Да 135-годдзя Янкі Купалы
Асобы

«ПАКЛІЧУ ТОЛЬКІ СВЕТЛАЕ...»
Паэзія

ВЕРШЫ
Пераклады

ВЕРШЫ
Асобы

ЛТІОЎСКІ АРЫСТЫД

ПЕСНЯ — ДУША НАРОДА
Музыказнаўства
Архітэктура

ПРЫГАЖОСЦЬ У ПРАСТАЦЕ
Прэзентацыя

№3(81) 2017

 
  

Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца цыклам матэрыялаў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадруку: арт. А. Жлуткі «Францыск Скарына: жыццё дзеля Слова», Ю. Лаўрыка «Праява францішканскай духовасці ў акафістах Скарыны», М. Купавы «Партрэт Францыска Скарыны», К. Лаўрыненкі «Крыніцы натхнення» і фрагментамі з паэмы «Пчолы бароняць вуллі свае» В. Жуковіча.

Працягваецца публікацыя перакладу трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» (пер. з ісп. мовы С. Грэсві) і К. С. Льюіса «Чатыры віды любові» (раздзел V, пер. з англ. мовы Ю. Шэдзько).

Памяці былога пробашча мінскай архікатэдры кс. Яна Шуткевіча прысвечаны матэрыялы дыякана М. Гракава «Святар эпохі адраджэння», К. Лялько «Імгненні жыцця ў здымках і ўспамінах», А. Шпунта «Ён быў рамантыкам…», а таксама верш Д. Бічэль «Замест белых півоняў на свежую магілу ксяндза Яна Шуткевіча».

Літаратуразнаўца І. Багдановіч у эсэ «Клюшчаны Казіміра Сваяка» піша пра касцёл у Клюшчанах, які згарэў у чэрвені гэтага года, тут жа змешчаны яе верш «Касцёл у Клюшчанах».

Да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы друкуецца арт. А. Вальчук «Сямейныя традыцыі выхавання як фактар фарміравання хрысціянскага светабачання Янкі Купалы».

100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля прысвечаны арт. Л. Камінскай «Паклічу толькі светлае…». Тут жа змешчаны верш Д. Бічэль «Светлы ўспамін пра Янку Брыля».

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы В. Максімовіча.

Літаратуразнаўца і паэтка А. Данільчык прапануе ўвазе чытачоў свае пераклады вершаў італьянскага паэта Альда Анараці (Aldo Onorati).

Гісторык А. Шпунт у арт. «Літоўскі Арыстыд» піша пра аднаго з найдастойнейшых прадстаўнікоў беларускай шляхты Ю. Белапятровіча.

Да 140-годдзя з дня нараджэння вядомага фалькларыста А. Грыневіча друкуецца арт. Я. Грыневіч «Песня — душа народа».

Музыказнаўца С. Немагай у арт. «Арганныя рэфлексіі Станіслава Манюшкі» цікава разважае пра творчасць знакамітага кампазітара.

Доктар мастацтвазнаўства Т. Габрусь у сваім артыкуле «Прыгажосць у прастаце» працягвае размову пра драўляныя святыні Беларусі.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY