Ян Павел II ДАР І ТАЯМНІЦА Кніга напісана спецыяльна да 50-годдзя святарства Папы Яна Паўла II. Павучальны вопыт паўвекавога шляху, ахвяраванага служэнню Хрыстоваму Касцёлу, лаканічныя, пададзеныя ў строгім храналагічным парадку вехі аўтабіяграфіі, глыбокі, хвалюючы роздум над таямніцаю святарскага паклікання — усё гэта робіць кнігу сапраўдным дарам для кожнага, хто яе адкрывае. Ян Павел II |
ПЕРАСТУПІЦЬ ПАРОГ НАДЗЕІ
Бэстсэлер каталіцкай літаратуры, які ўбачыў свет больш як на 20 мовах. Гэта інтэрв’ю вядомага італьянскага пісьменніка і журналіста Вітторыё Мэссоры са Святым Айцом Янам Паўлам II. Як зазначае італьянскі выдавец Леанард Мандадоры, кніга «Пераступіць парог надзеі» — вынік усяго інтэлектуальнага і духоўнага жыцця Папы Яна Паўла II. |
К. Вайтыла. ПАЭЗІЯ. ВЫБРАНАЕ Ян Павел II. РЫМСКІ ТРЫПЦІХ Паэзія Святога Айца Яна Паўла II — гэта своеасаблівы «паэтычны катэхізіс», у якім аўтар натхнёна гаворыць пра Творцу і чалавека, «упісанага ў Божую справу збаўлення». Вершы Караля Вайтылы ствараліся на пачатку святарскага шляху. «Рымскі трыпціх» напісаны ў 2002 г. Папам Янам Паўлам II. У гэтым творы шчасліва спалучыліся багаты досвед тэолага і адметная вобразнасць чалавека, улюбёнага ў хараство свету і сапраўднае мастацтва. |
ROSARIUM VIRGINIS MARIAE Апостальскі ліст Святога Айца Яна Паўла II У апостальскім лісце Rosarium Virginis Mariae Ян Павел II запрашае нанова адкрыць Ружанец і аб’яўляе перыяд ад кастрычніка 2002 да кастрычніка 2003 Годам Ружанца. Вядомая на працягу вякоў ружанцовая малітва дапоўнена новаю, чацвёртаю, часткаю Ружанца, якую складаюць таямніцы святла. |
FIDES ET RATIO Энцыкліка Святога Айца Яна Паўла II У гэтай энцыкліцы Папа Ян Павел II глыбока і ўдумліва аналізуе надзвычай актуальныя для нашага часу праблемы ўзаемаадносінаў веры і розуму, тэалогіі і філасофіі, паказвае няпростыя, але магчымыя шляхі іх гарманічнага ўзаемадзеяння |
CHRISTIFIDELES LAICI
Паслясінадальная Апостальская Адгартацыя CHRISTIFIDELES LAICI Святога Айца Яна Паўла II аб пакліканні і місіі свецкіх у Касцёле і ў свеце. |
«Pro Christo»
г. Мінск, пл. Свабоды, 9.
e-mail: pro-christo@catholic.by
http://pro-christo.catholic.by