(для малітвы на ружанцы)

На пачатку:
Веру ў Бога Айца.., Ойча наш.., Вітай, Марыя.., Хвала Айцу...

На вялікіх пацерках:
Божа Любові і Міласэрнасці, ахвярую Табе Муку, Смерць і Уваскрэсенне Сына Твайго, а Пана нашага Езуса Хрыста, далучаючы да яе малітву і ахвяру майго жыцця.

На малых пацерках:
Міласэрная Любоў Бога майго, прымі памерлых у Валадарства сваё (х10).

На заканчэнне:
Вечны адпачынак дай ім, Пане, а святло вечнае няхай ім свеціць (х3) альбо Псальм 130 (129).