Нарадзілася яна з Харызмату Кангрэгацыі сясцёр Бэтанскай Сям’і, якая была заснаваная ў Вялікі Чацвер 17 красавіка 1930 года Слугой Божым кс. Юзафам Малысякам — сальватарыянінам.
Асаблівым пакліканнем сясцёр з’яўляецца дапамога святарам праз працу ў парафіях, малітву і духоўную падтрымку. Сёстры бэтанкі працуюць не толькі ў Польшчы, але таксама ў Італіі, Даніі, Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Афрыцы.
Бэтанская Місія падтрымкі святароў нарадзілася падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і пачала сваю дзейнасць у першы чацвер лютага 1999 г. Цяпер Місія ахоплівае больш за 3500 святароў і іншых асобаў (у тым ліку 150 чалавек з Беларусі).
Усе, хто жадае дапамагаць Хрыстовым святарам, маліцца за іх святасць, атачаць духоўнай апекай іх пакліканне, апостальства і ўсе цяжкасці, з якімі яны штодзённа сутыкаюцца ў сваём душпастырстве, могуць далучыцца да нас у гэтым. Умовай прыняцця ў Місію з’яўляецца добраахвотная згода на штодзённую малітву ў інтэнцыі духавенства і вызначанага святара на працягу ўсяго жыцця. Пасля выказвання гэтай згоды Вам будзе выслана пісьмовае пацверджанне прыналежнасці да Місіі, тэксты малітваў, а таксама імя святара. Асобы святароў вызначаюцца для малітвы ў іх інтэнцыі ў кожны чацвер пасля адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Таксама можна ахвяраваць у інтэнцыі вызначанага святара Святую Імшу ў першы чацвер месяца, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, дадатковую малітву, цярпенні альбо пакуту.
Кожны першы чацвер месяца з’яўляецца асаблівым днём малітвы за святароў, а таксама за новыя духоўныя пакліканні да служэння Богу.
Каб далучыць новага святара да Місіі, трэба паведаміць яго імя і прозвішча (выключна для Місіі). У сваю чаргу святары, якія жадаюць быць ахопленымі такой асаблівай духоўнай апекай, могуць звяртацца да нас.
Ахвотных просім кіраваць свае паведамленні на адрас:
Betańska Misja Wspierania Kapłanów — s. Gabriela
ul. Kubacza 14
80–431 Gdańsk
POLSKA
Tel. (*58)5201607
e-mail: betanki@diecezja.gda.pl
Альбо:
Сёстры Сям’і Бэтанскай
вул. Маладзёжная, 38/18
211910 Шаркаўшчына,
Мёрскі р-н, Віцебская вобл.
БЕЛАРУСЬ
Тэл. 8 (02154) 22178
Дадатковая інфармацыя
Сёстры бэтанкі працуюць:
– катэхеткамі
– арганісткамі
– закрыстыянкамі
– справаводамі
– кухаркамі
Сёстры працуюць у парафіях, там, дзе святары, каб дапамагаць ім працай і малітвай.