Ксёндз Андрэй Таўрук нарадзіўся 13 мая 1980 года ў парафіі Жалудок Гродзенскай дыяцэзіі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарію ў Калішу, дыяканскія пасвячэнні прыняў 4 верасня 2003 года. Праходзіў практыку ў курыі пад кіраўніцтвам ксяндза Міраслава Скачыляса. Апошнім часам кс. Андрэй Таўрук дапамагаў у душпастырскай працы ў глыбоцкай парафіі.
На ўрачыстасці прысутнічалі святары з віцебскай курыі, пробашч парафіі Ян Рэйшэль, пробашч Крыштаф Мікалайчык з Глыбокага, сёстры з Ордэна францішканак Сям’і Марыі і іншыя запрошаныя госці.
Біскуп Уладзіслаў Блін заклікаў новавысвечанага маладога святара заўсёды спадзявацца на Пана Бога, памятаць пра тое, што ён пасланы да людзей, каб быць слугой і жаўнерам Божым.
Напрыканцы святой Імшы ксёндз канцлер Пётр Сялкоўскі зачытаў пастанову аб прызначэнні кс. Андрэя Tаўрука на службу у сенненскую парафію.
Фота з архіва курыі