Гэтае другое, хутчэй за ўсё, з’яўляецца вынікам першага, бо чалавек, які па-сапраўднаму аддаўся Богу, заўсёды будзе займаць найвышэйшую пасаду на зямлі. Аднак гэтае другое з’яўляецца таксама і прычынаю першага, бо Бог адкрывае свае таямніцы і дазваляе зразумець глыбокі сэнс рэчаў толькі таму чалавеку, які мае пакору ў сэрцы. Гэта тое, пра што гаворыць дамініканская містычка св. Кацярына Сіенская: «Чым больш пазнаеш, тым больш любіш; чым больш любіш, тым больш пазнаеш». Такі спосаб і плён дзейнасці Духа Святога ў жыцці чалавека.
Святы Айцец Ян Павел ІІ дае нам прыклад такога супрацоўніцтва з Божаю ласкаю, прыклад поўнай сваёй падпарадкаванасці ўздзеянню Духа Святога і ўсім сваім жыццём (і смерцю) яшчэ раз гаворыць кожнаму з нас: «Не бойцеся, адчыніце дзверы Хрысту!»