СВЯТАР
За сумным позіркам апушчаных вачэй
І ў памяці навек той светлы дзень,
Хай цернем высланы ягоны шлях,
Яму сам Бог прызначыў па жыцці
І ён ідзе, шчаслівы, як анёл,
Аня АНТОНАВА
|
* * *
Тры шапкі гартэнзій з галіначкай дуба Пакутнікам Віленскім несла я ў храм. Стаянне прад Богам душы маёй люба, Вось толькі жыццё за Хрыста ці аддам? Хоць клопатам дробязным сценены Дух мой, Начную малітву я ўзнёсла ўспрымала І думкай высокай адольвала скруху, А пеўня пачуўшы – пра здраду Хрысту ўзгадала. |
* * *
За нас перад Богам Слязінкамі шчырымі Заплакала воблачка. Празрыстыя кроплі З нябёсаў высокіх Уніз абрываліся: На дрэвы, на травы, На твары людскія... Натольвалі смагу, Змывалі наліплую Быцця абыякавасць, Што ссохлася ў жарсцях, І выстыла ў чэрствасці Нашай будзённасці... |
* * *
Колькі адчаю ў пакутных вачах, Што не азораны промнямі веры! Свецяцца радасцю тыя, дзе ёсць Божы страх, Быццам расчынены ім ужо райскія дзверы. |
Ларыса РАБЦЭВІЧ-БРАНАВІЦКАЯ