Вастрабрамскай Божай Маці
туліцца сонца да скроняў
такое сонца на небе якое ў Тваёй кароне
ад дванаццаці зорак палаюць на небе зоры
закалыхвае чоўнік таго хто невылечна хворы
у шчылінцы між дзвюх каронаў заснулі сіроты
схаваліся людзі бяздомныя ў збаўчыя воты
там аніхто не зловіць і не зраніць іх душы
залатыя ружы сукенкі будзяць жывыя ружы
перад Тваім адзеннем
кленчаць у захапленні
і падаюць на калені
глухія сэрцы каменні
пад Тваёй высокай каронай ідуць да ўзаемнай згоды
ўжо маюць ахоўныя межы суседнія ўсе народы
Вострая Брама ўплывае на іхні на Вільні лёс
магнітнай падковай Пагоні прыцягвае ўсіх да нябёс
начная малітва да Маці Божай Вастрабрамскай
над збалелаю мною балесна прысела
як сусвет Тваё сонейка цёплае ноччу
дзе з цяністага ценю ў любові паснулі
аніхто дарагі не ўздыхне па мне зранку
між спрадвечных няволяў калыскі-магілы |
супліка
Вастрабрамская Божая Маці
пасяродку Еўропы краіна
міласэрнае Матчына сэрца
цвёрды камень змякчае да воску
ствол бярозкі высокі і просты |