Сярод снежнай завеі згубіліся дзеі, згубіліся словы, і вочы нічога не бачаць наўкола – суцэльная замець. Нібыта нязручна, нібыта сцюдзёна, і хата святлом сваім вабіць. Ды толькі ў той хаце зноў знойдуцца словы, і вочы нямыя прадметы убачаць. І стане так сумна, так горка і скрушна у вернутай яве, што сэрца папросіцца зноўку на волю, у сцюжу завейную, дзе вечнае неба крыллем анёльскім страсае сняжынкі на нашыя сцежкі зямныя. І ў гэтай шчаслівай самоце, у снежнай віхуры завейнай убачыш... адзіную зорку, што кліча цябе ў Бэтлеем.
Ірына Жарнасек
|