О, Дзіцятка Езус, асушы слёзы дзяцей!
Прытулі да сэрца старых і хворых!
Загадай людзям адкласці зброю і паяднацца ў абдымках спакою, якія ахопяць увесь свет!
Езу міласэрны, закліч народы, каб знішчылі муры, узведзеныя ўбоствам і беспрацоўем, невуцтвам і абыякавасцю, дыскрымінацыяй і нецярпімасцю.
Гэта Ты, Божае Дзіця з Бэтлеема, збаўляеш нас і вызваляеш з граху.
Гэта Ты – сапраўдны і адзіны Збаўца, якога навобмацак шукае чалавецтва.
Божа спакою, Дар міру для ўсяго чалавецтва, пасяліся ў сэрцы кожнага чалавека і кожнай сям’і.
Будзь Ты нашым спакоем і нашаю радасцю. Амэн.
Ян Павел II
|