У 1913 г. ён уступіў у Таварыства Вінцэнта дэ Поля, дух якога аказаў на Фрэнка Даффа вялікі ўплыў. Як член Таварыства ён паступова прыйшоў да высновы, што трэба любіць бедных і нямоглых, у якіх, як і ў кожным, каго ён сустракаў, ён бачыў і шанаваў Хрыста.
У 1916 г. ва ўзросце 27 гадоў ён апублікаваў сваю першую брашуру «Ці можам мы быць святымі?», у якой ён выказаў адно з самых моцных перакананняў свайго жыцця, а менавіта, што ўсе людзі без выключэння пакліканыя быць святымі і што праз нашу каталіцкую веру ў нас ёсць усе сродкі, неабходныя для дасягнення гэтай мэты.
У 1917 г. Фрэнк Дафф вывучыў Трактат св. Людовіка Марыі дэ Манфора «Сапраўдная пашана Марыі», працу, якая цалкам змяніла яго жыццё.
7 верасня 1921 года Фрэнк Дафф заснаваў Легіён Марыі – апостальскую арганізацыю свецкіх для паслугі Касцёлу, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць пад касцёльным кіраўніцтвам. Яе галоўныя мэты – духоўнае ўдасканаленне сваіх членаў і набліжэнне Валадарства Хрыста праз Панну Марыю.
Легіён, які працуе амаль у кожнай краіне свету, налічвае каля 3 млн. актыўных удзельнікаў і яшчэ больш дапаможных (якія моляцца).
У 1965 г. Папа Павел VI запрасіў Фрэнка Даффа прысутнічаць на Другім Ватыканскім Саборы ў якасці свецкага назіральніка, і гэта быў гонар, праз які Папа прызнаў і ўхваліў вялікую працу свецкага апостальства.
7 лістапада 1980 г. Фрэнк Дафф памёр і быў пахаваны на могілках Гласневін у Дубліне.
У ліпені 1996 г. справа аб яго кананізацыі была пададзена ў Ватыкан арцыбіскупам Дубліна д-рам Дэсмандам Коннелам.
Малітва аб далучэнні
Слугі Божага Фрэнка Даффа У яго вялікім жаданні раздзяліць гэтае разуменне з іншымі і ў сыноўнім даверы Марыі ён сфармаваў Яе Легіён, каб быць знакам Яе Мацярынскай любові да свету і сродкам уключэння ўсіх Яе дзяцей у працу Касцёла па евангелізацыі. Мы дзякуем Табе, Ойча, за ласкі, якімі Ты адарыў яго, і за дабрадзейнасці, атрыманыя Касцёлам дзякуючы яго адважнай і ззяючай веры. З даверам мы молім Цябе, каб праз яго пасрэдніцтва Ты выканаў просьбу, з якою мы да Цябе звяртаемся... Мы таксама просім, калі гэта будзе згодна з Тваёй воляй, каб святасць ягонага жыцця магла быць прызнана Касцёлам дзеля праслаўлення Твайго Імя. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
|
Аб ласках, атрыманых дзякуючы пасрэдніцтву
Фрэнка Даффа, належыць паведамляць на адрас:
Legion of Mary, De Montfort House, Morning Star Avenue, Brunswick Street, Dublin, 7, Ireland. |