Габрэйскае слова кадаш у Старым Запавеце азначае «святы». Таму нездарма гэты альбом прысвечаны памяці Святога Айца Яна Паўла ІІ, беатыфікацыі якога чакаюць усе вернікі Касцёла, а асабліва моладзь. Юнакі і дзяўчаты Полаччыны спяваюць шмат цікавых песняў, якія ў будучыні, магчыма, складуць яшчэ адзін дыск. Такія спадзяванні вынікаюць найперш з таго, што альбом «Кадаш» карыстаецца поспехам не толькі сярод моладзі, а таксама і сярод людзей старэйшага ўзросту. Сакрэт гэтага поспеху просты: спевы з альбома «Кадаш» — пра Бога, Ягоную вялікую любоў да чалавека і пра тое, што чалавек павінен адказваць Найвышэйшаму ўзаемнаю любоўю. Толькі так ён можа быць шчаслівым.
Выпушчаны музычны альбом дзякуючы клопату пробашча парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах Вячаслава Барка. Набыць альбом можна ў парафіях Полацка, Наваполацка, Расонаў, Верхнядзвінска, а таксама ў сталічнай кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25).
Шчаслівага шляху, «Кадаш»!