* * * Я жыву на разломе вякоў. Я стаю на распуцці шляхоў. Шлях адзін, што ў вечнасць прастуе, А другі – у бясконцасць пустую... Божа, дзякуй, што покліч Твой чую. |
* * * Бывае энергія светлая, Дадатная, стваральная. Бывае энергія цёмная, Адмоўная, разбуральная. Крыніца энергіі светлай – Малітва, што шчыра ўзносіцца. Крыніца энергіі цёмнай – Зайздрасць, нянавісць, злосць. Мы самі шчасця стваральнікі, Калі дабра ўсім жадаем. І самі яго разбуральнікі, Калі зла ў сабе не знішчаем. |
* * * Новы дзень пачынаем У імя Айца і Сына, і Духа Святога. З дому дзяцей адпраўляем у дарогу У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Кожную добрую справу здзяйсняем У імя Айца і Сына, і Духа Святога. Божы Провід клічам на дапамогу У імя Айца і Сына, і Духа Святога. І свой зямны шлях завяршаем У імя Айца і Сына, і Духа Святога... |