* * * Божае Нараджэнне... Міг трыумфальны святасці. Моцнае душ узрушэнне. Выбух вялікай радасці. Над юдэйскім узгоркам і над паганскай ерассю ты, Бэтлеемская Зорка, яркім агнём загарэлася. Свет навакол азарыўся — светла і потым станецца. Цуд найвялікшы адбыўся у занядбанай стаенцы. Точыцца холад зімовы. Яселькі сенам засланыя. Хіляцца самі галовы перад Нябесным Пасланнікам. Божае Нараджэнне — душы заззяйце, як люстры. Выратаванне-збавенне для беспрасветнага людства. Самая суперпадзея, неверагодная ў светласці. Ясніцца наша надзея ў ачалавечанай вечнасці. |
«Не бойцеся!» Папа Ян Павел ІІ
Звычайны страх альбо ляноты біч |
Пасланне святому Пётру
«Душы-тапельцы, о дзе вы?» — |
Дарога веры
Прэч не паслала нікога, |
* * * Няма сірот, бо Ты ёсць на зямлі. З нябёс высокіх кожны дзень прыходзіш, пакінутых дзяцей за ручкі водзіш, каб хоць на міг суцешыцца маглі. Твая любоў на крылах прыплыве у гарады шматлікія і вёскі. Ласкавая, Ты выціраеш слёзкі і гладзіш па дзіцячай галаве. Ідзеш да ўсіх — пакрыўджаных і злых, каб закалыхваць немачы старыя. Святая, Найсвяцейшая Марыя, Ты Маці ўсіх, дарослых і малых. Мінаючы нябесныя масты, спускаецца да нас любоў жывая. І на зямлі сіротаў не бывае. Няма іх там, дзе апякунка — Ты. |
* * * Ізноў Ты людства ў любасці мілуеш і з цемры клічаш, нібы з апаўночы. О Божа, ну няўжо Ты не шкадуеш, не каешся, што нас стварыў аднойчы? Як часта зашчыміць адчайна сэрца, прамовіць словы нельга без надрыву. Душа ад праўды горкай затрасецца: не вартыя мы Творчага Парыву. Якім жа ветрам нам развеяць скруху і як адолець панаванне болю? Мы правілы Твае жыцця і руху парушылі па ўласнай добрай волі... Нам ці спазнаць калі Тваё цярпенне, ці выказаць яго ў бяссільным слове? Як цяжка дарасці да ўсведамлення: не змерыць дна нам у Тваёй любові... |
* * * дажджы й туман зямлю накрылі, і сочыцца святло ледзь-ледзь. О Дух Святы, пашлі мне крылы, што дапамогуць узляцець. Цераз слату, густую сырасць, заслону восеньскай імжы, цераз цягучую паныласць, здранцвенне сэрца і душы, цераз настрой бязвольна-хілы, праз дух, што да зямлі прырос... О Дух Святы, пашлі мне крылы, каб думкі ўскінуць да нябёс. Прыемна — над зямлёй павіснуць, міг гэты працягнуць даўжэй. Тут добра — воблакі не ціснуць, да Збаўцы трошачкі бліжэй.
Мар’ян Дукса
|